Брыт Экланд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брыт Экланд
шведск.: Britt Ekland
Род дзейнасці акцёрка, пісьменніца, аўтабіёграф, тэлевядучая, мадэль
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1942(1942-10-06)[1] (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Пітэр Селерс і Slim Jim Phantom[d]
Дзеці Victoria Sellers[d]
Сайт brittekland.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брыт Экланд (шведск.: Britt Ekland, народжаная Брыт-Марыя Экланд (шведск.: Britt-Marie Ekland), нар. 6 кастрычніка 1942) — шведская актрыса і фотамадэль, якая дамаглася прызнання ў Вялікабрытаніі.

Найбольш за ўсё запомнілася як дзяўчына Бонда ў дзявятым фільме пра англійскага суперагента «Чалавек з залатым пісталетам» (1974). Акрамя гэтага актрыса з’явілася ў шэрагу іншых вядомых брытанскіх карцін, сярод якіх «Прыбраць Картэра» (1971), «Плецены чалавек» (1973), «Бакстэр!» (1973) і «Каралеўскі бляск» (1975).

У 1964 году Экланд выйшла замуж за брытанскага акцёра Пітэра Селерса, ад якога нарадзіла дачку. Пасля разводу ў 1968 годзе ў яе быў шэраг гучных раманаў, у тым ліку з музыкамі Лу Адлерам і Родам Сцюартам. У 1984 годзе яна выйшла замуж за ўдарніка з Stray Cats Сліма Джыма Фэнтама, з якім пазней развялася.

У 2004 годзе на экраны выйшаў фільм «Жыццё і смерць Пітэра Селерса», у якім ролю Брыт Экланд выканала актрыса Шарліз Тэрон. У цяперашні час Экланд здымаецца на тэлебачанні, дзе выступае госцяй у розных тэлешоў.

Зноскі