Брытанская акадэмія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брытанская акадэмія
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі навуковае таварыства[d] і дзяржаўная акадэмія навук[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1902[1]
Абарот
  • 63 млн £ (2021)[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 85 чал. (2021)[2]
Матчыная арганізацыя Лонданскае каралеўскае таварыства
Член у
thebritishacademy.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брытанская акадэмія — нацыянальная акадэмія Вялікабрытаніі для грамадскіх і гуманітарных навук.

Акадэмія аб’ядноўвае больш за 800 навукоўцаў. З’яўляецца самакіравальнай і незалежнай арганізацыяй. Размяшчаецца ў Лондане.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Брытанская акадэмія

У 1901 па ініцыятыве Лонданскага каралеўскага таварыства, для прадстаўлення інтарэсаў брытанскай гуманітарнай навукі, была створана акадэмія. Гэта дазволіла ёй удзельнічаць у Міжнароднай асацыяцыі акадэмій (МАА), заснаванай у 1899 годзе.

Брытанская акадэмія была зацверджана ў 1902 годзе каралеўскай хартыяй.

Першым прэзідэнтам Брытанскай акадэміі (1902—1907) стаў Дональд Макей, 11 лорд Рэй. Першым сакратаром акадэміі на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў быў адзін з ініцыятараў яе стварэння Ізраэль Голанц.

Поўная афіцыйная назва: The British Academy for the Promotion of Historical, Philosophical and Philological Studies (Брытанская акадэмія па садзейнічанні гістарычным, філасофскім і філалагічным даследаванням).

У складзе Акадэміі 18 аддзяленняў або секцый.

Члены Акадэміі падзяляюцца на Ordinary Fellows (звычайных членаў), Senior Fellows (старэйшых сяброў — навукоўцаў, якім больш за 70 гадоў), Corresponding Fellows (членаў-карэспандэнтаў) і Honorary Fellows (ганаровых членаў, колькасць якіх не перавышае 20 чалавек). Штогод у Акадэмію абіраецца да 35 новых звычайных членаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
  2. а б (unspecified title) Праверана 14 лютага 2022.
  3. https://council.science/members/online-directory/ Праверана 9 кастрычніка 2022.
  4. https://web.archive.org/web/20240125131018/http://www.unionacademique.org/en/members Праверана 25 студзеня 2024.
  5. https://web.archive.org/web/20240223114948/https://www.socpc.org/ Праверана 23 лютага 2024.
  6. https://allea.org/members Праверана 17 студзеня 2023.