Бубон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бубон (грэч. βουβών — пах) — павелічэнне лімфатычных вузлоў з прычыны запалення. Сустракаецца пры такіх інфекцыйных захворваннях як бубонная чума, ганарэя, хламідыёз, герпес, шанкр  (руск.) або сіфіліс. Ён падобны па вонкавым выглядзе на велізарную мазоль  (руск.), і, як правіла, з’яўляецца пад пахай, у пахвіне або на шыі.

Паводле гістарычных запісаў, бубоны былі характэрныя для пандэміі, вядомай як Чорная смерць, і, магчыма, для іншых старажытных пандэмій. Падчас такіх пандэмій было прынята праколваць бубоны. Тым не менш, у сучаснай медыцыне гэта лячэнне лічыцца бескарысным і, магчыма, шкодным.

Бубоны рэдка патрабуюць якой-небудзь формы мясцовага догляду. Для хворых чумой надрэз і дрэнаж  (руск.) уяўляе небяспеку для навакольных, што кантактуюць з пацыентам, з-за аэралізацыі  (англ.) змесціва бубона. Пункцыі могуць быць выкананы для дыягнастычных мэтаў, а таксама могуць спрыяць аблягчэнню сімптомаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • M. Anderson Douglas, A. Elliot Michelle, (2004). Piccin (рэд.). Mosby’s medical, nursing, & Allied Health Dictionary sesta edizione. p. 73,. ISBN 88-299-1716-8. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)Папярэджанні CS1: залішняя пунктуацыя (link) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)