Буда-Кашалёўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Буда-Кашалёўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Буда-Кашалёва
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Анатоль Генрыкавіч Гапонік[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 80,3 %, руская 16,29 %
Размаўляюць дома: беларуская 56,06 %, руская 33,33 %[2]
Насельніцтва (2009)
35 738 чал.[2] (10-е месца)
Шчыльнасць 22,4 чал./км² (9-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 94,5 %,
рускія — 3,83 %,
іншыя — 1,67 %[2]
Плошча 1 594,50[3]
(13-е месца)
Буда-Кашалёўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бу́да-Кашалё́ўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Буда-Кашалёва.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча раёна складае 1600 км² (12-е месца). На паўночным захадзе раён мяжуе з Рагачоўскім раёнам, на паўночным усходзе — з Чачэрскім, на захадзе — з Жлобінскім (часткова мяжа праходзіць па Дняпры), на поўдні — з Рэчыцкім і Гомельскім, на ўсходзе — з Веткаўскім раёнам.

Асноўныя рэкі — Дняпро і Уза. На тэрыторыі раёна знаходзіцца Буда-Кашалёўскі біялагічны заказнік. Борхаўская лясная дача.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1861 года вёска Буда ўваходзіла ў склад Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета.

Буда-Кашалёўскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Буда-Кашалёва. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Буда-Кашалёўскі, Буда-Люшаўскі, Гаўлеўскі, Губіцкі, Дуравіцкі, Забалоцкі, Кашалёўскі, Ліпініцкі, Любавінскі, Недайскі, Патапаўскі, Рагінскі. 21 жніўня 1925 года Гаўлеўскі сельсавет перайменаваны ў Забабскі. З 27 кастрычніка 1927 года раён у складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 5 красавіка 1936 года да раёна далучаны Прыбарскі сельсавет Рагачоўскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года Буда-Кашалёва атрымала статус гарадскога пасёлка, Буда-Кашалёўскі сельсавет скасаваны. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Забалоцкі, Любавінскі сельсаветы, утвораны Марозавіцкі сельсавет. 29 лістапада 1961 года скасаваны Забабскі сельсавет. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Уваравічы, Акцябрскі, Блюдніцкі, Бярвёнаўскі, Глазаўскі, Гусявіцкі, Івольскі, Калінінскі, Крыўскі, Ліпскі, Смычкоўскі, Чабатовіцкі сельсаветы скасаванага Уваравіцкага раёна, 25 снежня 1962 года — гарадскі пасёлак Чачэрск, Бяляеўскі, Залескі, Захарпольскі, Ленінскі, Меркулавіцкі, Наўхавіцкі, Нісімкавіцкі, Палескі, Роўкавіцкі, Рудня-Барталамееўскі, Халоцкі сельсаветы скасаванага Чачэрскага раёна. 6 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Чачэрск, Бяляеўскі, Залескі, Захарпольскі, Меркулавіцкі, Наўхавіцкі, Нісімкавіцкі, Палескі, Роўкавіцкі, Рудня-Барталамееўскі, Халоцкі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Чачэрскага раёна. 18 студзеня 1965 года Ленінскі сельсавет перададзены Чачэрскаму раёну, утвораны Забалоцкі сельсавет, скасаваны Смычкоўскі сельсавет. 8 снежня 1966 года Ліпскі сельсавет перайменаваны ў Шырокаўскі. 31 снежня 1971 года Буда-Кашалёва атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 28 чэрвеня 1973 года Блюдніцкі сельсавет перайменаваны ў Камунараўскі, Прыбарскі — у Мікалаеўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна 1 горад (Буда-Кашалёва), 1 гарадскі пасёлак (Уваравічы), 21 сельсавет, 291 населены пункт[4]. 17 снежня 1990 года Калінінскі сельсавет перайменаваны ва Узоўскі. 20 кастрычніка 1995 года Буда-Кашалёўскі раён і горад Буда-Кашалёва аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 5 жніўня 1996 года Недайскі сельсавет перайменаваны ў Старабудскі. 20 верасня 2002 года скасаваны Бярвёнаўскі і Забалоцкі сельсаветы[5]. 1 снежня 2009 года скасаваны Буда-Люшаўскі, Глазаўскі, Дуравіцкі, Івольскі і Старабудскі сельсаветы[6]. 12 лістапада 2013 года Уваравіцкі пассавет рэарганізаваны ва Уваравіцкі сельсавет[7].

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва раёна — 43,1 тыс. чалавек (10-е месца), у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 12,3 тыс. чалавек. Усяго ў раёне 244 населеныя пункты, у тым ліку горад Буда-Кашалёва, гарадскі пасёлак Уваравічы, 19 сельсаветаў і 1 пасялковы савет.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Мемарыяльны комплекс у цэнтры Буда-Кашалёва.

Каля 200 салдат і афіцэраў, загінулых у баях за вызваленне Буда-Кашалёўскага раёна, пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры раённага горада. У апошні час усе магілкі і брацкая магіла стала мемарыяльным комплексам. Тут адбываюцца ўсе раённыя патрыятычныя мерапрыемствы.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

  • Врублеўская (член ЦВК БССР; сярэдзіна 1930-х гадоў)[8]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://buda-koshelevo.gomel-region.by/ru/ispolcom/
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 75. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  7. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 277 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 20 верасня 2020.
  8. Работніца і калгасніца. — 1934. — № 24. — Снежань.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Буда-Кашалёўскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]