Будзьма беларусамі!

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будзьма беларусамі!
Выява лагатыпа
URL budzma.by
Тып сайта некамерцыйная арганізацыя
Рэгістрацыя 1 кастрычніка 2008
Мова(-ы) беларуская мова
Бягучы статус актыўны

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» — грамадская кампанія, ініцыятарам і каардынатарам якой з'яўляецца Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“». Дзейнічае з 1 кастрычніка 2008 года дзеля паглыблення нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Кампанію падтрымліваюць грамадскія ініцыятывы, бізнес, інфармацыйныя агенцтвы, спартовыя клубы, творцы, розныя актыўныя і крэатыўныя людзі, якія падзяляюць агульную мэты «Будзьма беларусамі!»[1][2]. Каардынатарамі кампаніі з'яўляюцца Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.

Мэта кампаніі — развіццё беларускага грамадства на глебе нацыянальных каштоўнасцяў. «Будзьма беларусамі!» дапамагае ўсвядоміць і папулярызуе каштоўнасці, што ёсць у нашых людзях, мове, шматвяковай гісторыі і культуры Беларусі. Для нас галоўнае — павага чалавека да беларускай культуры, а не яго этнічная прыналежнасць.

У межах кампаніі ладзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія дэманструюць, што беларуская культура — сучасная і перспектыўная, а беларуская мова — якасны сродак камунікацыі. Пачынаючы з 2013 года кампанія ідзе пад слоганам «Культура паляпшае жыццё!», дзе паняцце «культура» ўжываецца ў шырокім значэнні: не толькі мастацтва, а найперш сістэма каштоўнасцяў, якімі кіруецца ў сваім жыцці чалавек штодня. Гэта і побыт, і стасункі з блізкімі, і сацыяльная адказнасць, і партнёрства, і шмат іншага.

Сярод самых адметных праектаў кампаніі — штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «Аднак!»[3], ток-шоў і «Кірмашы праектаў»[4], камунікацыйныя праграмы «Краіна цмокаў»[5] і «Культура паляпшае жыццё»[6], музычныя праекты «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New», «Тузін. Перазагрузка», «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», мультфільм «Будзьма беларусамі»[7], серыя фільмаў-вандровак «Край|BY»[8].

Сайт кампаніі — budzma.by — стаў інфармацыйным рэсурсам, пляцоўкай, дзе можна знайсці не толькі культурніцкія навіны і абвесткі, але і цікавыя анлайн-праекты, дыскусійныя матэрыялы на актуальныя для грамадства тэмы і шмат іншай інфармацыі.

Напрыканцы чэрвеня 2023 года сайт і Telegram-канал праекта прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі[9].

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]