Була

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Була папы Урбана VIII, 1637

Була (ад лац.: Bulla — «пячатка», літар. — «пузырок») — асноўны сярэдневяковы папскі дакумент са свінцовай (пры асаблівых выпадках — залатой) пячаткай, пасля XV стагоддзя выдаваўся радзей.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Була (ад лац. bulla шарык) — у сярэднявеччы віслая металічная (са свінцу, серабра, золата) пячатка, якая змацоўвала папскі, імператарскі, каралеўскі, княжацкі дакумент. Назва паходзіць ад металічных шарыкаў, праз якія працягваўся шнурок і на якіх адціскаўся адбітак спецыяльнымі шчыпцамі — булаторыямі. У Рыме булы з'явіліся ў канцы 4 ст. Пазней буламі называлі і капсулы, у якіх прывешваліся пячаткі. Таксама буламі назваліся і дакументы да якіх прывешвалі такія пячаткі. У пазнейшыя часы булай сталі называць толькі важныя ўказы і ўрачыстыя пасланні Пап.

З канца 10 ст. вядомы на Русі. Свінцовыя булы і тыпалагічна блізкія да іх пломбы 12 ст. знойдзены ў Брэсце, Ваўкавыску, Віцебску, Гродне, Мінску, Тураве і інш. Пячаткі тыпу булы полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча і Ефрасінні Полацкай выяўлены ў Ноўгарадзе.

Папская була[правіць | правіць зыходнік]

Як і энцыкліка, называецца па першых двух словах лацінскага тэксту, прадубляваных у загалоўку. На пячаці, якая прымацоўвалася да булы чырвонай і жоўтай шаўковай ніткай, ставілася лацінская манаграма «SPSP» ў гонар святых Пятра і Паўла з імем Папы на абароце. З канца XVIII ст. пячаць была заменена адпаведнай чырвонай пячаткай непасрэдна на дакуменце, хоць, напрыклад, на буле Іаана XXIII пры скліканні Другога Ватыканскага сабора пячаць была традыцыйнай свінцовай. У сучаснай буле, якая замацоўваецца металічнай пячаццю толькі пры асаблівых выпадках, пасля імені Папы стаіць традыцыйны надпіс «episcopus, servus servorum Dei» («біскуп, раб рабоў Божых»). Булы падпісваюцца членам Рымскай курыі, звычайна дзяржаўным сакратаром Ватыкана, але на асаблівых булах стаяць асабістыя подпісы пап.

Асноўныя булы[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівыя булы[правіць | правіць зыходнік]

Пры непасрэдным удзеле айца Дыега дэ Торэс Больо, заснавальніка індзейскай місіі езуітаў у Парагваі, у 1603 г. была выдадзена першая і адзіная ў гісторыі каталіцкай царквы папская була не на латыні, а на мове Кечуа. Яна была адрасавана брацтву Імя Ісусава ў горадзе Куска, Перу, і інкскай шляхце папам Кліментам VIII.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]