Бумеранг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Драўляны бумеранг

Бумеранг — разнавіднасць драўлянай кідальнай булавіцы. Назва паходзіць з мовы аўстралійскіх абарыгенаў.

У мінулым — баявая і паляўнічая зброя ў Старажытным Егіпце, Паўднёвай Індыі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Інданезіі (Палінезіі), Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, на Урале, Еўропе. У аўстралійскіх абарыгенаў распаўсюджаны вяртальныя бумерангі, якія ўяўляюць сабой выгнутую пласціну з ніжняй плоскай паверхняй і верхняй — выпуклай. Цяпер бумеранг выкарыстоўваецца для навострывання спрыту рук і проста для забавы.

Бумеранг шырока вядомы дзякуючы сваёй уласцівасці вяртацца назад, да месца, з якога быў зроблены кідок. У рэчаіснасці гэту ўласцівасць маюць далёка не ўсе бумерангі — толькі вяртальныя, гэтая ўласцівасць рэалізоўваецца толькі пры належным уменні і з абавязковым улікам сілы і напрамку ветру.