Бязважкасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У стане бязважкасці кроплі вады прымаюць круглую форму

Бязважкасць — стан цела, пры якім адсутнічае ўнутранае напружанне, абумоўленае сілай прыцягнення. Хоць тэрмін нулявая гравітацыя часта выкарыстоўваецца як сінонім, бязважкасць на арбіце не з'яўляецца вынікам адсутнасці сілы цяжару ці нават яе значнага змяншэння (фактычна сіла прыцягнення Зямлі на вышыні 100 км толькі на 3% менш, чым на паверхні). Прычына бязважкасці заключаецца ў тым, што сіла цяжару надае целу і яго апоры аднолькавае паскарэнне. Гэты вывад справядлівы для ўсіх цел, якія рухаюцца толькі пад уздзеяннем сілы прыцягнення, то бок знаходзяцца ў свабодным падзенні.