Бітва пры Гумбінене

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пры Гумбінене
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны
Усходне-Пруская аперацыя
Пачатак Усходне-Прускай аперацыі, 17—23 жніўня 1914.
Пачатак Усходне-Прускай аперацыі, 17—23 жніўня 1914.
Дата 20 жніўня 1914 года
Месца г. Гумбінен, Усходняя Прусія, Германская імперыя
Вынік Перамога Расійскай імперыі
Праціўнікі
 Расійская імперыя  Германская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Расійскай імперыі Павел Рэненкампф Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Максіміліян фон Прытвіц
Сілы бакоў
63 800 байцоў,
380 гармат,
252 кулямёта
74 500 байцоў,
408 лёгкіх
і 44 цяжкіх гарматы —
па іншых дадзеных 508 гармат, 224 кулямёта
Страты
10 000 8 800 забітых і параненых, 6000 палонных
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бі́тва пры Гу́мбінене (ням.: Schlacht bei Gumbinnen; 20 жніўня 1914 года) — першая бітва на ўсходнім фронце Першай сусветнай вайны. Адбылася падчас Усходне-Прускай аперацыі 1914 года. Завяршылася перамогай расійскіх войскаў і адыходам германскіх частак.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Паражэнне пры Гумбінене стварыла рэальную пагрозу разгрому 8-й германскай арміі, і ўвечары 20 жніўня Прытвіц прыняў рашэнне адарвацца ад праціўніка і адысці за Віслу. Але гэта забараніла германская Стаўка і насуперак плану Шліфена, які прадугледжваў пры любым неспрыяльным развіцці падзей на Усходнім фронце ні ў якім разе не здымаць войскаў з Заходняга фронту, каб гарантавана разграміць Францыю і пазбегнуць вайны на два фронты, прыняла рашэнне Усходнюю Прусію не здаваць і перакінуць у дапамогу 8-й арміі войскі з Заходняга фронту (2 корпусы і конную дывізію), што мела самыя сумныя наступствы для Германіі. 21 жніўня Прытвіц быў адпраўлены ў адстаўку. Камандуючым 8-й арміяй быў прызначаны генерал Гіндэнбург, начальнікам штаба генерал Людэндорф [1].

Зноскі

  1. Восточно-Прусская операция. / Сборник документов. — М., 1939. — С. 12

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]