Б’ёрн Жалезнабокі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Б’ёрн Жалезнабокі
букмал: Björn Járnsíða
Нараджэнне IX стагоддзе
Смерць невядома
Месца пахавання
Род Мунсё[d]
Бацька Рагнар Лодбрак
Маці Лагерта[d]
Дзеці Эрык Б’ёрнсан і Рэфіл Б'ёрнсан[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Курган Б’ёрна Жалезнабокага (шведск.: Björn Järnsidas hög) на востраве Мунсё ў возеры Меларэн (Швецыя). На вяршыні кургана знаходзіцца камень, на якім высечаны фрагменты Упландскага рунічнага надпісу № 13

Б’ёрн Жалезнабокі (стар.-сканд.: Björn Járnsíða, шведск.: Björn Järnsida) — паўлегендарны кароль Швецыі, які жыў прыкладна ў IX стагоддзі[1]. Б’ёрн Жалезнабокі лічыцца першым кіраўніком з новай дынастыі. Напачатку XVIII стагоддзя курган на востраве Мунсё быў названы букіністамі магілай Б’ёрна Жалезнабокага (шведск.: Björn Järnsidas hög, hög паходзіць ад стар.-сканд.: haugr — курган, магільны ўзгорак)[1].

У 859 годзе ён дасягнуў Гібралтара і разрабаваў міжземнаморскае ўзбярэжжа Марока[2]. Затым іх шлях ляжаў на Балеарскія астравы і ў Праванс. У 862 годзе Б’ёрн вярнуўся ў Брытанію, разарыўшы на зваротным шляху Валенсію[3].

Сага пра Хервёр[правіць | правіць зыходнік]

У «Сазе пра Хервёр», як і ў «Сазе пра Рагнара Лодбраку», гаворыцца, што Эйстэйн Гром быў забіты Б’ёрнам і яго братамі, і што яны заваявалі ўсю Швецыю. Калі памёр Рагнар, яго тытул конунга атрымаў у спадчыну Б’ёрн Жалезнабокі. У яго было двое сыноў, Рэфіл і Эрык Б’ёрнсан, які стаў наступным конунгам Швецыі.

У кіно[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Lagerquist 1997:24
  2. Арабы і вікінгі Архівавана 29 красавіка 2015.
  3. Напады нарманаў на Іспанію (IX—X стст.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2019. Праверана 24 кастрычніка 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lagerquist L. O. Sveriges Regenter, från forntid till nutid.— Stockholm, 1997.— ISBN 91-1-963882-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]