Вадкакрысталічная панэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ВК панэль)
Гадзіннік з ВК дысплеем

Вадкакрысталічная панэль (манітор або дысплей) — плоскі манітор на аснове вадкіх крышталяў.

Сінонімы: ВК-манітор, LCD (англ.: liquid crystal display), плоскі індыкатар, плоскі дысплей.

LCD TFT (англ.: TFT — thin film transistor — тонкаплёнкавы транзістар) — адна з назваў вадкакрысталічнага дысплея, у якім выкарыстоўваецца актыўная матрыца, якой кіруюць тонкаплёнкавыя транзістары. Узмацняльнік TFT для кожнага субпікселя ўжываецца для падвышэння хуткадзейнасці, кантраснасці і выразнасці малюнка дысплея.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]