Вадэвіль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вадэвіль (фр.: vaudeville) — лёгкая камедыйная п'еса з песенькамі-куплетамі і танцамі. Радзіма вадэвілю — Францыя. Назва паходзіць ад даліны р. Вір (Vau de Vire), дзе жыў у 15 ст. песеннік А. Баслен. Спачатку вадэвілем называлі песенькі ў кірмашовых камедыях 1-й паловы 18 ст. Як самастойны тэатральны жанр вадэвіль склаўся ў гады Вялікай французскай рэвалюцыі і неўзабаве атрымаў агульнаеўрапейскае распаўсюджванне.

Гульня акцёраў у лепшых узорах вадэвілю адрознівалася натуральнасцю, непасрэднасцю, імправізацыйнай лёгкасцю дыялогу, пачуццём гумару; яна патрабавала ад выканаўцы музычнасці, умення спяваць і танцаваць. Акцёры вадэвілю валодалі мастацтвам знешняга пераўвасаблення, трансфармацыі, гуляючы па некалькі роляў у адной невялікай п'есе.

У беларускім тэатры першым вадэвілем была «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).