Вал (фартыфікацыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вал — прасцейшая інжынерная загарода з землянога, каменнага ці снежна-ледзянога насыпу, звычайна з ровам спераду. Служыць перашкодай ад нападнікаў і сховішчам для абаронцаў. У шырокім сэнсе: сістэма ўмацаваных палос і пазіцый.

Таксама: элемент абарончых умацаванняў паселішча або частка крэпасці. Звычайна з ровам наперадзе, з брустверам і валгангам; часта — у некалькі (да трох і болей) абводаў. Часта дапаўняўся тынам і іншымі загародамі.

У старажытнасці — пераважна земляныя, часам жвіровыя. Пазней часта ўмацоўваліся каркаснымі драўлянымі канструкцыямі (клецямі, гароднямі, тарасамі). Часам драўляны каркас дапаўняўся канструкцыямі з неабпаленай цэглы. У яцвяжскіх гарадзішчах вонкавы схіл вала часта замошчваўся валунамі[1]. Земляны вал мог перабудоўвацца, цалкам ці часткова, у каменны, утвараючы вала-каменную крэпасць[2]. Германскія гарадзішчы ў часы рымскага заваявання (I ст. да н.э.) мелі валы, складзеныя з чаргаваных слаёў грунту, камення і бярвення[3].

Звычайны нахіл землянога вала быў каля 30°, жвіровага — да 50°, каменнага — да 70°[2]. Дзеля паляпшэння абарончых якасцяў вал мог эскарпіравацца (падрэзвацца знізу), што, аднак, было магчымым не з усімі відамі канструкцыйнага грунту.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Костачкін, Піваварчык.
  2. а б Макееў.
  3. Chisholm, Hugh, рэд. (1911). "Fortification and Siegecraft" . Encyclopædia Britannica [англійская] (11th ed.). Cambridge University Press.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 2. Афіны — Ведрыч / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — С. 563. — 640 с.: іл., карты.
  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — С. 109. — 863 с. (руск.)
  • Пивоварчик С. А. Городища X—XIII вв. Белорусского Понеманья. — Мн., 1994. С.47—54.
  • В. В. Косточкин. Русское оборонное зодчество конца XIII — начала XVI веков. — М.: Издательство Академии наук, 1962. С.7—17.
  • Г. Мокеев. Древнерусские крепости комбинированного типа // Проблемы теории и истории архитектуры. М., 1973, С.72—85.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).