Валерый Аляксандравіч Максімовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Аляксандравіч Максімовіч
Дата нараджэння 21 сакавіка 1962(1962-03-21) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці паэт, літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды

Валерый Аляксандравіч Максімовіч (нар. 21 сакавіка 1962, в. Траянец, Плешчаніцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, літаратуразнаўца, крытык, аўтар вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для вышэйшай школы і настаўнікаў. Доктар філалагічных навук (2003), намеснік дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Бялянскай ВШ (1977) і Завішынскай СШ (1979) навучаўся ў тэхнічным вучылішчы № 76 электронікі (г. Мінск), працаваў слесарам-інструментальшчыкам 4 разрада вытворчага аб’яднання «Інтэграл». Служыў у Савецкай арміі (1980—1982, ГДР). Навучаўся на падрыхтоўчым аддзяленні БДУ (1983—1984). У 1989 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Беларуская і руская мова і літаратура».

Педагагічную працу распачынаў ў Зарэчанскай базавай школе Лагойскага раёна. У 1989—1992 гадах — аспірант кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. У 1993 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Паэзія «Узвышша: эстэтыка слова і асаблівасці паэтычнага майстэрства» (навуковы кіраўнік член-карэспандэнт НАН Беларусі А. А. Лойка). Са снежня 1992 па верасень 2003 год працаваў выкладчыкам, дацэнтам кафедры беларускай літаратуры БДУ.

У 1996 годзе выконваў абавязкі намесніка дэкана філалагічнага факультэта згаданай установы. У 2002 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Тэндэнцыі мадэрнізму ў эстэтычнай ідэнтыфікацыі беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.». З кастрычніка 2003 па студзень 2006 года займаў пасаду першага прарэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Са студзеня 2006 па люты 2008 выконваў абавязкі дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. У дадзены час выконвае абавязкі намесніка дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска (2005) і лістом з Падзякай ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006). Лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2003).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 425.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2014. — Т. 5. — С. 321.
  • Літаратура і мастацтва. — 2012. — 14 верасня (№ 37). — С. 20.
  • Максім Багдановіч : энцыклапедыя. — Мінск, 2011. — С. 328.
  • Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 319.
  • Новыя кнігі : па старонках беларускага друку : штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — 2011. — № 8. — С. 18 дадатку «Беларускі каляндар, 2012 год».
  • Полымя. — 2012. — № 9. — С. 150—146.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 622—623.
  • Роднае слова. — 2012. — № 3. — С. 19.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]