Вальдэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вальдэс
ісп. Valdés
Від з космасу
Від з космасу
42°30′00″ пд. ш. 63°56′00″ з. д.HGЯO
Акваторыя[[Атлантычны акіян|Атлантычны акіян]]
Плошча3 625 км²
Краіна
Вальдэс (Аргенціна)
Вальдэс
Вальдэс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 937
рус.англ.фр.

Вальдэс (ісп.: Península Valdés) — паўвостраў на атлантычным узбярэжжы Аргенціны. Плошча — 3625 км². У 1999 годзе паўвостраў Вальдэс уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — найперш з-за сваёй непаўторнай і багатай фаўны.

Большая частка паўвострава незаселена. Ёсць некалькі салёных азёр, самае буйное з якіх ляжыць на 40 метраў ніжэй за ўзровень мора. Гэта самая нізкая адзнака на сушы для Паўднёвай Амерыкі.

На ўзбярэжжы паўвострава знаходзяцца калоніі марскіх млекакормячых, такіх як паўднёвы марскі слон (Mirounga leonina) і вушастыя цюлені. У заліве Нуэва, які аддзяляе паўвостраў ад мацерыковай Патагоніі водзяцца паўднёвыя кіты (Eubalaena australis), таксама заплываюць для размнажэння іншыя віды кітоў, бо вада ў заліве цяплейшая і спакайнейшая за адкрыты акіян. Каля ўзбярэжжа водзяцца касаткі. На сушы трапляюцца страусы нанду, гуанака, мара (вядомы як патагонскі заяц, або патагонская марская свінка).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]