Варэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Варэнне (ці сочыва) — від дэсерту, атрыманы ў выніку варэння садавіны, ягад або, радзей, гародніны з цукрам з мэтай кансервавання. Варэнне дадаюць у тарты, пірожныя, ёгурты, гарбату, намазваюць на хлеб або ядуць лыжкай. У адрозненне ад джэмаў, павідла, канфіцюру і жэле, варэнне гатуецца такім чынам, каб інгрэдыенты захоўвалі сваю форму.

З гатовага варэння здымаюць плеўку і гарачым разліваюць у апараныя гарачыя слоікі, якія пасля гэтага закрываюць і перагортваюць уверх дном для астуджэння.

Віды варэння[правіць | правіць зыходнік]

Варэнне бывае як вадкім (кампот), так і густым (мармелад). Таксама існуе варэнне-пяціхвілінка.

Варэнне-пяціхвілінка — разнавіднасць варэння з часам варэння 5 хвілін. Яго можна гатаваць з розных ягад: маліны, абрыкосаў[1], суніц[2], чарніц.

Варэнне-пяціхвілінку таксама можна варыць у 3 этапы, кожны па 5 хвілін.[2][3]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Малиновая пятиминутка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2012. Праверана 7 сакавіка 2013.
  2. а б Варенье пятиминутка // Чудо-повар
  3. Клубничное варенье «пятиминутка» // Чудо Печка