Васьмярык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брамная вежа Любчанскага замка — характэрны прыклад васьмярыка на чацверыку

Васьмяры́к — у архітэктуры васьмівугольнае ў плане збудаванне або яго частка, якое звычайна ставілася на чатырохвугольную аснову[1], утвараючы т.зв. васьмярык на чацверыку.

Найстаражытнай васьміграннай пабудовай, верагодна, з'яўляецца Вежа Ветраў у Афінах, пабудаваная ў сярэдзіне I стагоддзя да н.э. Форма васьмерыка пашырана ў архітэктуры Візантыі, у паўднёвых славян (Балгарыя), Арменіі, Грузіі і інш. У Заходняй Еўропе вядомы ў раманскай архітэктуры, готыцы, найбольш пашырана ў стылях рэнесансу, барока і класіцызму. Васьмерыкі ў завяршэнні культавых пабудоў вядомы ў старажытна-рускім дойлідстве і звязаны з уплывам візантыйскай архітэктуры. На Беларусі ў XVIXVIII стст. у форме васьмерыка будавалі некаторыя вежы гарадскіх умацаванняў, замкаў і палацаў, ратуш, а таксама культавыя будынкі, вежы манастыроў і кляштараў[2]. Выкарыстоўваўся як у драўляным, так і ў мураваным дойлідстве[1].

Пры роўных перыметрах, васьмівугольная форма дазваляе атрымаць прыкладна на 20 % большую плошчу. За кошт меншай пры роўных аб'ёмах паверхні дасягаецца эканомія будаўнічых матэрыялаў, меншае ахаладжэнне ўзімку і награванне ўлетку, а акрамя таго — паляпшэнне асвятлення.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Укладальнік: Барыс Лазука. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5
  2. Слоўнік дойліда. Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — 75 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]