Васіле Лупу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіле Лупу
рум.: Vasile Lupu
Гаспадар малдаўскі
красавік 1634 — 13 красавіка 1653
Папярэднік Мойсэ Мавілэ
Пераемнік Георгій Стэфан
Гаспадар малдаўскі
8 мая 1653 — 16 ліпеня 1653
Папярэднік Георгій Стэфан
Пераемнік Георгій Стэфан

Нараджэнне 1595[1][2][…]
Смерць 1661[1][3][…]
Месца пахавання
Жонка Doamna Ecaterina Cercheza[d]
Дзеці Стэфаніца Лупу[d], Марыя Лупу і Разанда Лупул-Хмяльніцкая[d]
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіле Лупу рум.: Vasile Lupu; 15951661, Стамбул) — гаспадар Малдовы ў 16341653 гадах.

Паводле паходжання Албанец. Рабіў захады па аднаўленні самастойнасці Малдаўскага княства ад Асманскай імперыі, развіцці эканомікі і культуры. Зрынуты з трона Георгіем Стэфанам, стаўленнікам туркаў. Памёр у зняволенні ў Стамбуле.

Падтрымліваў сталыя кантакты з кіеўскім мітрапалітам Пятром Магілам, з яго дапамогай у 1640 годзе адкрыў у Ясах Славяна-Грэка-Лацінскую акадэмію, у якой працавалі і выхадцы з Беларусі (І. Іяўлевіч, І. Собаль і іншыя). У 1643 годзе па яго ініцыятыве друкар з Вільні Самуіл Рагаля арганізаваў першую ў Малдове друкарню. У 1645 годзе пры пасрэдніцтве Магілы і трансільванскага князя Дзьёрдзя I Ракацы быў заключаны шлюб Януша Радзівіла, галавы кальвіністаў Рэчы Паспалітай і «сепаратысцкай» партыі ў ВКЛ, з дачкой Марыяй. Мітрапаліт Магіла асабіста здзейсніў праваслаўны абрад вянчання, гэтай падзеі было прысвечана некалькі друкаваных твораў, паколькі меркавалася, што яна паспрыяе ўмацаванню саюзу паміж праваслаўнымі, кальвіністамі і іншымі «дысідэнтамі» Рэчы Паспалітай. Радзівіл, разлічваючы выкарыстаць саюз з Малдовай і Трансільваніяй для правядзення незалежнай знешняй палітыкі ў інтарэсах Літвы, у 1645—1646 двойчы асабіста наведваў Лупу ў Малдове. У поўнай меры планы Радзівіла не былі рэалізаваны, але саюз з Лупу адыграў пэўную ролю ў стрыманні гегеманісцкіх памкненняў Багдана Хмяльніцкага пад час антыфеадальнай вайны 1648—1651 гадоў.

Зноскі

  1. а б Vasile Lupu // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Moldau, Fürst Vasile Lupu // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.
  3. Basil // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн
  • Kotlubaj E. Zycie Janusza Radziwilla. Wilno, 1859.
  • Исаевич Я. Д. Преемники первопечатника. М., 1981.
  • Голенченко Г. Я. Новые материалы по истории культурных связей Белоруссии с Россией и Украиной // Книга в Белоруссии: книговедение, источники, библиография. Вып. 2. Мн., 1983.
  • Очерки внешнеполитической истории Молдавского княжества. Кишинев, 1987. с. 202—205.
  • Сачанка Б. «Здраднік» // ЛіМ, № 28. 1990.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]