Васіль Ісаевіч Ісаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Ісаевіч Ісаеў
Дата нараджэння 10 (22) мая 1854
Месца нараджэння
Дата смерці 12 (25) мая 1911 (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера мікрабіялогія і эпідэміялогія
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар

Васіль Ісаевіч Ісаеў (руск.: Василий Исаевич Исаев; 10 мая 1854, Масква, Расійская імперыя — 12 траўня 1911, Кранштат, Расійская імперыя) — рускі мікрабіёлаг і эпідэміёлаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся Васіль Ісаеў 10 мая 1854 года ў Маскве. У 1877 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1887 годзе паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю аб змене кішачных гангліяў пры сухотах і некаторых іншых захворваннях і камандзіраваны на Неапалітанскую біялагічную станцыю для працы ў галіне заалогіі. З 1888 па 1891 год працаваў ваенна-марскім суднавым урачом у кругасветнае падарожжа на крэйсеры Адмірал Нахімаў і сабраў багатыя заалагічныя калекцыі. У 1889 годзе апублікаваў медыка-тапаграфічны нарыс аб востраве Маўрыкій. Васіль Ісаевіч з’яўляўся вучнем І. І. Мечнікава. У 1892 годзе ён вучыўся на курсах бактэрыялогіі і паспяхова скончыў іх. У 1892 годзе пераязджае ў Кранштат, дзе да 1911 года працаваў медыцынскім інспектарам у Кранштацкім порце, адначасова з гэтым, з 1896 года займае пасаду галоўнага доктара Кранштацкага марскога шпіталя. На працягу трох гадоў Васіль Ісаевіч кіраваў працамі па эпідэміялогіі чумы ў лабараторыі форта Аляксандр I.

Памёр Васіль Ісаевіч Ісаеў 12 мая 1911 года ў Кранштаце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1.