Васіль Пятровіч Хрол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Пятровіч Хрол
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 1996 — 27 кастрычніка 2008

Нараджэнне 12 студзеня 1957(1957-01-12)[1]
Смерць 4 чэрвеня 2020(2020-06-04) (63 гады)
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынер

Васіль Пятровіч Хрол (12 студзеня 1957, Малыя Грыдзюшкі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць — 4 чэрвеня 2020) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 студзеня 1957 года ў вёсцы Малыя Грыдзюшкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, інжынер-канструктар — тэхнолаг электронна-вылічальнай апаратуры. Працаваў намеснікам начальніка цэха Мінскага механічнага завода імя Вавілава, выканаўчым дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра гандлю нерухомасцю, прэзідэнтам Беларускай асацыяцыі «Нерухомасць».

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), быў старшынёй Камісіі па прамысловасці, транспарце, будаўніцтве, энергетыцы, гандлі і іншых паслугах насельніцтву, сувязі і інфарматыцы. З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[2], быў намеснікам старшыні Камісіі па пытаннях эканомікі; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлю і прыватызацыі; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы[3].

Памёр 4 чэрвеня 2020 года[4]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі