Вексілум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вексілярый (гістарычная рэканструкцыя)

Вексілум (лат. Vexillum) — ваенны палявы штандар, сцяг старажытнарымскай маніпулы (ветэранаў, рэкрутаў і т. д.) ці атрада конніцы (турмы). Ён складаўся з чатырохвугольнага куска тканіны, які вісіць на перакладзіне дрэўка і часта змяшчаў нумар і назву часці, імя імператара і т. д. Яго насіў спецыяльны салдат-сцяганосец вексілярый. У палкаводца ў руках быў асобны вексілум чырвонага колеру.