Велікапольская правінцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Велікапольская правінцыя
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 1569
     Велікапольская правінцыя на карце Рэчы Паспалітай (1619).

Велікапольская правінцыя (польск.: Prowincja wielkopolska) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Каралеўства Польскага і Кароны Польскай у Рэчы Паспалітай. Існавала з 14 стагоддзя. Узнікла на аснове Велікапольскага княства са сталіцай у Познані. Аб’ядноўвала тэрыторыі Велікапольшчы, Мазовіі і Каралеўскай Прусіі, а таксама Вармінскага княства. Да 1768 года складалася з 13 ваяводстваў, пасля — з 14. Галоўны горад — Познань, рэзідэнцыя генеральнага старасты Велікапольшчы. Месца пасяджэнняў генеральнага сейма правінцыі — горад Кола. Ліквідаваная 1795 года ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.

Ваяводствы і княствы[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіён Ваяводства Цэнтр
Вялікая Польшча Пазнаньскае ваяводства Познань
Калішскае ваяводства Каліш
Гнезненскае ваяводства Гнезна
Серадзскае ваяводства Серадз
Лэнчыцкае ваяводства Лэнчыца
Бжэсць-Куяўскае ваяводства Бжэсць Куяўскі
Інаўрацлаўскае ваяводства Інаўроцлаў
Мазовія Раўскае ваяводства Рава Мазавецка
Плоцкае ваяводства Плоцк
Мазавецкае ваяводства Варшава
Каралеўская Прусія Хэлмнінскае ваяводства Хэлмна
Мальбаркскае ваяводства Мальбарк
Паморскае ваяводства Скаршэвы
Вармінскае біскупства Лідзбарк

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]