Велікоднае паўстанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дата 2430 красавіка 1916
Месца Дублін, сутыкненні ў іншых графствах
Вынік Капітуляцыя паўстанцаў, пакаранне смерцю іх лідараў
Праціўнікі
Сцяг Ірландыі Ірландскае рэспубліканскае братэрства,
Ірландскія добраахвотнікі,
Ірландская грамадзянская армія,
Cumann na mBan,
Ірландскія вінтоўкі,
Фіяна Эйрыян
Вялікабрытанія Брытанская армія,
Дублінская паліцыя метраполіі,
Каралеўскія ірландскія канстэблі
Сілы бакоў
1250 у Дубліне,
2000-3000 пасіўных у іншых месцах
16 000 салдат і 1000 паліцыянтаў да канца паўстання
Страты
82 забітых,
1167 параненых,
16 пакараных
157 забітых,
318 параненых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Велікоднае паўстанне — няўдалае паўстанне ірландскага народа супраць брытанскіх улад, якое адбылася ў Дубліне ў 1916 г.

Перадпасылкі[правіць | правіць зыходнік]

На той час Ірландыя ўваходзіла ў склад Брытанскай імперыі. Барацьба ірландскіх рэспубліканцаў за аўтаномію для Ірландыі доўжылася доўгі час. Брытанскі ліберальны ўрад на гэта выпусціў трэці акт парламенцкай аўтаноміі ад 1914 г. для дваццаці шасці раёнаў (сёння Рэспубліка Ірландыя), а астатнія шэсць раёнаў (цяпер Паўночнай Ірландыі) "часова" заставаліся пад уладай Лондана.

Аднак, на момант ажыццяўлення трэцяга акту, пачалася першая сусветная вайна і працы па акту былі адкладзеныя. На што рэспубліканская партыя Шын Фейн вырашыла прыняць меры для аддзялення. Планавалася пачаць паўстанне ў велікодны панядзелак 1916 г. і абвясціць незалежнасць Ірландскай Рэспублікі.