Вожыкавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вожыкавыя

Еўрапейскі вожык (Erinaceus europaeus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erinaceidae G. Fischer, 1814

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552310
NCBI  9363
FW  40367

Во́жыкавыя (Erinaceidae[1]) — сямейства ў атрадзе Eulipotyphla. Да нядаўніх часоў гэта сямейства адносілі да атрада Erinaceomorpha, які быў аб’яднаны з парафілетычным атрадам Soricomorpha у атрад Eulipotyphla. Атрад Eulipotyphla прызнаны навуковай супольнасцю монафілетычным[2]; атрад Soricomorpha быў прызнаны парафілетычным, бо Soricidae маюць больш нядаўняга агульнага продка з Erinaceidae, чым іншыя прадстаўнікі Soricomorpha[3].

Erinaceidae уключаюць у сябе сапраўдных вожыкаў (падсямейства Erinaceinae) Еўразіі і Афрыкі і гімнур (падсямейства Hylomyinae) Паўднёва-Усходняй Азіі. Калісьці гэта сямейства адносілі да атрада Insectivora, але цяпер гэты атрад прызнаны навукова неактуальным з прычыны поліфіліі[1].

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вожыкавыя звычайна маюць форму землярыйкападобную форму цела з доўгімі мордамі і кароткімі хвастамі. Вожыкавыя, аднак, большыя па памеры за землярыек: напрыклад, даўжыня цела і вага малой гімнуры знаходзяцца ў дыяпазоне 10-15 см і 40-60 г адпаведна, а звычайнай гімнуры — 26-45 см і 1-1,4 кг адпаведна. Усе віды вожыкавых, акрамя аднаго, маюць вялікія вочы і вушы і па пяць пальцаў на кожнай назе, на якіх у некаторых прадстаўнікоў ёсць моцныя кіпцюры для капання. Валасы сапраўдных вожыкаў ператвораны ў вострыя калючкі, якія ажыццяўляюць абарончую функцыю і пакрываюць верхнюю і бакавыя паверхні цела — гімнуры жа маюць выключна звычайныя валасы. Большасць прадстаўнікоў вожыкавых мае анальныя пахучыя залозы, але яны значна лепей развітыя ў гімнур, чым у сапраўдных вожыкаў, што тлумачыць моцны пах першых[4].

Вожыкавыя з’яўляюцца ўсёеднымі з дамінаваннем у рацыёне насякомых, чарвякоў і іншых дробных беспазваночных. Erinaceidae могуць таксама харчавацца насеннем і садавіной і зрэдку ўжываць птушыныя яйкі ды здыхляціну. Зубы вожыкавых вострыя і прыстасаваныя для пранізання беспазваночных ахвяр. Зубная формула вожыкавых: 2-3.1.4.33.1.2-4.3.

Сапраўдныя вожыкі з’яўляюцца начнымі жывёламі, а для гімнур гэта рыса характэрна ў меншай ступені — яны могуць праяўляць актыўнасць і днём. Многія віды жывуць у простых норах, калі іншыя канструююць часовыя гнёзды на паверхні зямлі з лісця ды травы або сховішчы ў полых бярвеннях ці іншых месцах, дзе можна схавацца. Вожыкавыя — адзіночныя жывёлы, якія збіраюцца разам толькі на сезон размнажэння, прычым бацька не грае ніякай ролі ў гадаванні маладых жывёл[4].

Самкі сямейства вожыкавых нараджаюць пасля перыяду цяжарнасці, які знаходзіцца ў інтэрвале прыкладна ад 6 да 7 тыдняў. Маладыя жывёлы нараджаюцца сляпымі і безвалосымі. У сапраўдных вожыкаў калючкі адрастаюць на працягу 36 гадзін пасля нараджэння.

Эвалюцыя[правіць | правіць зыходнік]

Вожыкавыя — адносна прымітыўная група плацэнтарных сысуноў, якая зусім нязначна змянілася з часоў яе з’яўлення ў эацэне. Так званы, «гіганцкі вожык» (насамрэч не сапраўдны вожык, а гімнура) Deinogalerix, які жыў у эпоху міяцэну на востраве Гаргана (уваходзіць у склад сучаснай Італіі), быў памерам з вялікага труса і харчаваўся болей пазваночнымі жывёламі і здыхляцінай, чым насякомымі[5].

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

На сённяшні дзень апісаныя 2 падсямействы і 13 родаў вожыкавых.

Зноскі

  1. а б Hutterer, R. (2005). "Family Erinaceidae". In Wilson, D.E.; Reeder, D.M. (рэд-ры). Mammal Species of the World: A Taxonomic and Geographic Reference (3rd ed.). Johns Hopkins University Press. pp. 212–219. ISBN 978-0-8018-8221-0. OCLC 62265494. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)
  2. Robin MD Beck; Olaf RP Bininda-Emonds; Marcel Cardillo; Fu-Guo Robert Liu; Andy Purvis (2006). "A higher level MRP supertree of placental mammals". BMC Evolutionary Biology. 6: 93. doi:10.1186/1471-2148-6-93. PMC 1654192. PMID 17101039.
  3. Roca, A.L., G.K. Bar-Gal, E. Eizirik, K.M. Helgen, R. Maria, M.S. Springer, S.J. O'Brien, and W.J. Murphy (2004). "Mesozoic origin for West Indian insectivores". Nature. 429 (6992): 649–651. doi:10.1038/nature02597. PMID 15190349.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  4. а б Wroot, Andrew (1984). Macdonald, D. (рэд.). The Encyclopedia of Mammals. New York: Facts on File. pp. 750–757. ISBN 0-87196-871-1.
  5. Savage, RJG, & Long, MR (1986). Mammal Evolution: an illustrated guide. New York: Facts on File. pp. 48–49. ISBN 0-8160-1194-X.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)