Войцех Нарбут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Войцех Нарбут
Нараджэнне 1762[1][2][…]
Смерць 26 лютага 1837(1837-02-26)[2]
Род Нарбуты
Бацька Тадэвуш Нарбут
Член у
Адукацыя
Дзейнасць паэт

Войцех Нарбут (польск.: Wojciech Narbutt; 17621837) — пісьменнік, каралеўскі шамбялян, пасол Чатырохгадовага Сойма.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў герба «Трубы». Нарадзіўся ў радавым маёнтку Сукурча ў Лідскім павеце. Бацькі — Тадэвуш Нарбут, лідскі падкаморы, і Кацярына з Вяжэвічаў.

Вучыўся ў калегіуме піяраў у Вільні, пасля, з 1774 да 1776 г. — у Collegium Nobilium у Варшаве.

1775 г. — заўважаны Адамам Чартарыйскім становіцца пісарам, а пасля шамбялянам караля.

1788—1792 — быў паслом Чатырохгадовага Сойма ад Лідскага павета. Уваходзіў у склад дэпутацыяў па праверцы Вайсковага Дэпартамента Пастаяннай Рады. Быў прыхільнікам Канстытуцыі 3 мая. Быў сябрам Згуртавання сяброў урадавай канстытуцыі.

1794 г. — прыняў удзел у паўстанні. Атрымаў патэнт паручніка войскаў Рэчы Паспалітай.

З 1801 г. стаў настаўнікам Дамініка Радзівіла.

Далейшы лёс малавядомы. Займаўся гаспадаркай у радавым маёнтку. У 1809—1812 гг. быў маршалкам Лідскага павета.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Ганнай з Эйсмантаў. Меў 2 дачок.

Зноскі