Воін-вызваліцель (Трэптаў-парк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манумент
Воін-вызваліцель
ням.: Sowjetisches Ehrenmal
52°29′10″ пн. ш. 13°28′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Горад Берлін
Скульптар Яўген Віктаравіч Вучэціч
Архітэктар Скульптар Я. В. Вучэціч, архітэктар Я. Б. Белапольскі
Дата заснавання 8 мая 1949
Дата пабудовы 1949 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Воін-вызваліцель — манумент у берлінскім Трэптаў-парку. Скульптар Я. В. Вучэціч, архітэктар Я. Б. Белапольскі. Адкрыты 8 мая 1949 года. Вышыня — 12 метраў.

Кампазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца фігура савецкага салдата з апушчаным мячом і дзіцем на руках, якія стаяць на абломках свастыкі. Лічыцца, што прататыпам для скульптара паслужыў савецкі салдат, ураджэнец вёскі Вазнясенка Цісульскага раёна Кемераўскай вобласці, Мікалай Масалаў, які выратаваў нямецкую дзяўчынку падчас штурму Берліна ў красавіку 1945 года.

Рэстаўрацыя[правіць | правіць зыходнік]

Восенню 2003 года скульптура воіна была разабрана і адпраўлена на рэстаўрацыю. Вясной 2004 г. адрэстаўрыраваная скульптура вярнулася на сваё ранейшае месца.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

У нумізматыцы і фалерыстыцы[правіць | правіць зыходнік]