Вудзі Ален

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вудзі Ален
Woody Allen
Імя пры нараджэнні Ален Сцюарт Конігсберг
Дата нараджэння 30 лістапада 1935(1935-11-30)[1] (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  ЗША
Бацька Martin[d][5]
Маці Nettie Königsberg[d][5]
Жонка Харлін Роўзен (1956—1962), Луіза Ласер (1966—1969), Сун-і Прэвен (1997-н. ч.)
Дзеці Ronan Farrow[d], Moses Farrow[d], Dylan Farrow[d], Manzie Tio Allen[d] і Bechet Dumaine Allen[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, комік, кінаакцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, пісьменнік, кларнетыст, драматург, джазмен, характарны акцёр, журналіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, кампазітар, рэжысёр, акцёр
Кар’ера 1950 — нашы дні
Кірунак артхаус, інтэлектуальная камедыя, аўтарскае кіно
Узнагароды
IMDb ID 0000095
woodyallen.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ву́дзі А́лен (англ.: Woody Allen; сапраўднае імя — А́лен Сцю́арт Кёнігсберг, англ.: Allen Stewart Königsberg; нар. 1 снежня 1935) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кінапрадзюсар, драматург, пісьменнік і музыкант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ален нарадзіўся 1 снежня 1935 года ў Брукліне (Нью-Ёрк). Сваю творчую кар’еру ён пачынаў з напісання гэгаў у духу братоў Маркс. Некаторы час ён задавольваўся роляй літаратурнага «негра», які піша жарты для папулярных комікаў — Боба Хоўпа і Бадзі Хэкета. У 1957 годзе Алена «падвысілі» да рэдактара тэлешоў, дзе ён адначасова сачыняў тэксты і выступаў як акцёр. Тады і з’явіўся псеўданім Вудзі Ален.

У 1966 годзе Вудзі выпусціў сваю першую карціну — «Што здарылася, Тыгровая Лілея?» Наступнай стала пародыя на фільмы аб рабаўніках банкаў «Хапай грошы і бяжы». 1970-я сталі для Алена «дзесяцігоддзем пародый». Так і з’явіўся жанр «інтэлектуальная камедыя». З самога пачатку сваёй рэжысёрскай дзейнасці Ален аддаваў перавагу здымаць у галоўнай ролі самога сябе — і стварыў сабе ў кіно лёгка вядомы імідж акулярыстага яўрэя, неўратычнага нью-ёркца і інтэлігента, які вечна рэфлексуе з яўнай патрэбай у псіхааналітыцы.

У 1977 за карціну «Эні Хол», дзе ўпершыню паспрабаваў не спарадыраваць, а проста іранічна зірнуць на ўласнае жыццё, Вудзі Ален атрымаў адразу тры «Оскары» — за лепшую мужчынскую ролю, якую сам жа і сыграў, за лепшую жаночую ролю (Даян Кітан) і лепшы сцэнарый. З тых часоў ён неаднаразова намінаваўся на галоўную ўзнагароду Амерыкі.

Ален добра вядомы і як пісьменнік. Ён рэгулярна публікаваў у «Нью-Ёркер» з’едлівыя і дасціпныя фельетоны і нават выпусціў некалькі кніг. Аўтар п’ес «Не піце ваду» (1966), «Плавальная лямпачка» (1981) і іншых, зборнікаў апавяданняў «Зводзячы лікі» (1966), «Без пер’я» (1975). Яго фільмы трывала звязаныя з яго асабістым жыццём: кожная яго новая пасія аб’яўлялася музай і рабілася галоўнай актрысай наступнага, а то і нават некалькіх фільмаў. Жанаты ён быў усяго тройчы, прычым яго другая жонка Луіза Ласэ нават падала на яго ў суд пасля разводу, а трэцяя — Сун-І Прэвін — некаторы час лічылася яго прыёмнай дачкой.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.imdb.com/name/nm0000095/ Праверана 13 верасня 2023.
  2. https://movies2.nytimes.com/books/first/m/meade-woody.html
  3. https://biography.yourdictionary.com/woody-allen
  4. Catalog of the German National Library Праверана 26 жніўня 2023.
  5. а б geni.com — 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]