Вулканічны востраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Востраў Гаваі, касмічны здымак

Вулканічны востраў — востраў, які ўтвараецца ў выніку вулканічнай дзейнасці на дне мора.

На практыцы звычайна ўзнікае шэраг вулканічных астравоў, якія з’яўляюцца верхняй часткай вулканічнай грады, размешчаных з вызначанай заканамернасцю (Гавайскія астравы, Канарскія астравы, Курыльскія астравы і г. д.).

Уяўляе сабой верхавіну падводнага вулкана, паднятую над паверхняй акіяна. Утварэнне вострава адбываецца у некалькі этапаў.

Дарвін выказаў здагадку, што рост каралавых астравоў (атолаў) адбываецца падчас паступовага апускання вулканічных астравоў. Ён адзначыў, што атолы звычайна ўтворацца шляхам абрастання вулканічнага вострава каралавым рыфам, якія фармуюць кальцавы пояс.

Самым вялікім вулканічным востравам з’яўляецца Ісландыя. Другім па велічыні востраў Гаваі (Вялікі востраў). На трэцім месцы востраў Балі.

Самым вялікім астраўным кратарам — 4,5 км у дыяметры — мае Кілаўэа ў Гавайскім архіпелагу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]