Вуліца Мяснікова (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Мяснікова
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Маскоўскі
Працягласць 700 м[1]
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Леніна,
Плошча Францішка Багушэвіча
Назва ў гонар Аляксандра Мяснікова
Паркі Сэндайскі сквер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Мяснікова — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар Аляксандра Мяснікова (1886—1925), рэвалюцыянера, савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, аднаго з кіраўнікоў усталявання савецкай улады ў Беларусі (на доме № 41 размешчана мемарыяльная дошка ў яго гонар).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дамы № 76 і 74 па вуліцы Мяснікова

У XVI—XVIII стст. вуліца з’яўлялася заходнімі варотамі горада. У 1880—1890 гадах вуліца актыўна забудоўвалася.

У 1929 годзе на вуліцы з’явілася паліклініка (у 1970—1980 гадах — гарадскі кардыялагічны дыспансер).

Да Вялікай Айчыннай вайны — пераважна драўляная забудова.

Ранейшыя назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • да 1880 года — Новазахар’еўская, потым — Маскоўская.
  • з 1893 года — Нова-Маскоўская.
Вуліца Мяснікова

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца ад перасячэння з вуліцай Няміга, перасякае вуліцу Берсана, праходзіць праз плошчу Мяснікова і завяршаецца на скрыжаванні з вуліцай Клары Цэткін. Працягласць — 700 м.

Пад вуліцай амаль на ўсім яе працягу ў бетонным калектары цячэ рака Няміга.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 3а
Дом № 39
Дом № 78

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вуліца Мяснікова — Google Карты
  2. а б Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]