Выдавецтва Гарвардскага ўніверсітэта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Harvard University Press
Выява лагатыпа
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Заснавана 1913
Адрас Кэмбрыдж, Масачусетс
Дырэктар William P. Sisler
Галоўны рэдактар Susan Wallace Boehmer
Прэфікс ISBN 978-0-674, 978-0-916724 і 978-0-935617
Вэб-сайт hup.harvard.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выдавецтва Гарвардскага ўніверсітэта (англ.: Harvard University Press, абр. HUP) — навуковае кніжнае выдавецтва Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША). Заснавана 13 студзеня 1913 года ў Кэмбрыджы, штат Масачусетс. Член Асацыяцыі Амерыканскіх універсітэцкіх выдавецтваў. У выдавецтве ўпершыню выйшлі ў свет такія класічныя працы як «Тэорыя справядлівасці» філосафа Джона Ролза, «On Human Nature» і «The Ants» біёлага Эдварда Уілсана (абедзве яго кнігі атрымалі Пулітцэраўскую прэмію[1][2]) і «Dickinson» Хелен Вендлер[3]. З 1990 года дырэктарам выдавецтва стаў Уільям Сіслер (англ.: William P. Sisler, былы віцэ-прэзідэнт і рэдактар Oxford University Press (ЗША)[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. The Pulitzer Prizes: 1979 Winners (англ.). The Pulitzer Prizes - Columbia University, New York. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2012. Праверана 7 красавіка 2012.
  2. The Pulitzer Prizes: 1991 Winners (англ.). The Pulitzer Prizes - Columbia University, New York. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2012. Праверана 7 красавіка 2012.
  3. About Harvard University Press (англ.). Harvard University Press. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2012. Праверана 7 красавіка 2012.
  4. A Brief History of Harvard University Press (англ.). Harvard University Press. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012. Праверана 7 красавіка 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hall, Max (1986). Harvard University Press: A History. Cambridge, MA: Harvard University Press. ISBN 978-0-674-38080-6.
  • Bridenbaugh, Carl (May 9, 1954). "For Explorers of Our Past: Harvard Guide to American History". The New York Times Book Review. Праверана May 30, 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]