Высокаслаістыя воблакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Высокаслаістыя воблакі

Высокаслаістыя воблакі (Altostratus, As) — утвараюць звычайна суцэльне роўнае ці хвалістае покрыва, маюць шэры або сіняваты колер. Яны больш шчыльныя, чым перыста-слаістыя воблакі. Вышыня ніжняй мяжы складае ад 3 да 5 км, магутнасць воблачнага слоя — каля 1 км, рэдка 2 км.

Воблакі маюць наступныя віды:

  1. Туманападобныя (Altostratus nebulosus, As neb.) — у выглядзе аднароднага шэрага слоя.
  2. Хвалістыя (Altostratus undulatus, As und.) — маюць хвалістую ніжнюю мяжу і месцамі валакністую структуру.

Для туманападобных і хвалістых высокаслаістых воблакаў характэрны наступныя разнавіднасці:

  • прасвечаныя (Altostratus translucidus, As trans.) — падобныя да больш шчыльных перыста-слаістых, але маюць шэры колер і размяшчаюцца ніжэй, Сонца і Месяц прасвечваюць праз іх;
  • непрасвечаныя (Altostratus opacus, As op.) — суцэльнае шэрае, месцамі больш светлае або цёмнае покрыва, скрозь якое Сонца і Месяц не прасвечваюць;
  • даюць ападкі (Altostratus praecipitans, As pr.) — звычайна выпадаюць невялікія ападкі, якія не дасягаюць, а зімой дасягаюць зямной паверхні.

Высокаслаістыя воблакі складаюцца з дробных сняжынак і пераахалоджаных кропель. Ва ўмовах цёплага фронту яны насоўваюцца пасля перыста-слаістых і паступова пераходзяць у слаіста-дажджавыя воблакі; ва ўмовах жа халоднага фронту — пасля слаіста-дажджавых і з цягам часу ператвараюцца ў перыста-слаістыя воблакі. Калі ўтвараюцца тонкія высокаслаістыя воблакі, то на іх фоне могуць назірацца каляровыя вянцы вакол Сонца і Месяца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004. — 185 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]