Вялікі Усходні Эрг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікі Усходні Эрг

Вялікі Усходні Эрг — пясчаная пустыня, самы вялікі эрг Сахары; у Паўночным Алжыры, паўночна-ўсходняя частка эрга распаўсюджваецца на тэрыторыю Туніса.

Плошча больш за 100 тыс. км². Утварылася за кошт перавейвання пяскоў унутранай дэльты уэда Ігаргар. Пераважаюць градавыя пяскі (выш. да 300 м), замацаваныя хмызнякамі і злакамі; участкі галечнікавых і гліністых пустынь. Рэдкія аазісы — Уаргла, Тугурт (Алжыр) і інш.

Радовішчы нафты (Хасі-Месауд і інш.) і прыроднага газу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]