Вялічка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Вялічка
польск.: Wieliczka
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Заснаваны
1123
Плошча
  • 13,41 км²
Вышыня цэнтра
261 м[1]
Насельніцтва
  • 26 599 чал. (31 сакавіка 2021)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
32-020
Аўтамабільны код
KWI
TERC
1219054
Афіцыйны сайт
wieliczka.eu (польск.)
Вялічка на карце Польшчы ±
Вялічка (Польшча)
Вялічка
Вялічка (Малапольскае ваяводства)
Вялічка

Вялі́чка[3] (польск.: Wieliczka) — горад на поўдні Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Вяліцкага павета Малапольскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Вялічка. Насельніцтва складае 18,8 тыс. чал. (2006). Займае плошчу 13,41 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з найстарэйшых цэнтраў распрацоўкі радовішчаў каменнай солі ў Еўропе, вядомы з 11 ст.. У 1289 годзе атрымаў правы горады. Агульная працягласць саляных капалень складае каля 288 км (для наведвання турыстамі даступна каля 3,5 км), больш за 2 тыс. штольняў размяшчаюцца на 9 узроўнях глыбінёй да 327 метраў. За сем стагоддзяў у саляных масівах было высечана 2040 камер (гротаў), здабыта каля 7,5 млн м³ солі[4].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Ужо ў 17 ст. гарнякі пачалі выразаць з саляных купалаў алтары, статуі святых і царкоўныя кафедры. У канцы 17 ст. на глыбіні каля 64 м была пабудавана капліца Св. Антонія ў стылі барока (даўжыня каля 60 м); у сярэдзіне 19 ст. — капліца Св. Крыжа; у 18961920 — капліца Св. Кінгі (на глыбіні 101 м; даўжыня 54 м, выс. да 10-12 м), упрыгожаная разнымі выявамі (архітэктары і скульптары браты Юзаф і Томаш Маркоўскія, пазней — скульптары Антоні Выродак[pl] і Станіслаў Анёл  (польск.)). Ніжэй размяшчаюцца гроты з падземнымі азёрамі, велізарная пячора Станіслава Сташыца (вышыня 42 м). На глыбіні 135 м знаходзіцца Крышталовы (Крыштальны) грот; у 4 гротах змяшчаецца Музей горнай справы. Некаторыя гроты ўпрыгожаны скульптурай (помнікі: Мікалаю Каперніку, 1973, скульптар Уладыслаў Хапак  (польск.); Ё. В. Гётэ, 2001, скульптар Ю. П. Кавальчык, і інш.), велізарнымі люстрамі з солі. З 18 ст. тут адбываліся балі, банкеты, тэатральныя паказы. Саляныя капальні Вялічкі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны[4].

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Бальнеакліматычны курорт з 1826 года. Асноўныя прыродныя лячэбныя фактары — хларыдныя натрыевыя мінеральныя воды (выкарыстоўваюць для ваннаў) і спецыфічнае («аэразольнае») паветра саляных ходняў, у адной з якіх на глыбіні звыш 200 м у 1964 годзе створаны санаторый «Кінга» для лячэння хворых на захворваннямі органаў дыхання (у т.л. на бранхіяльную астму), апорна-рухальнага апарата. Цэнтр турызму[4].

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]