Вячаслаў Аляксандравіч Голік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вячаслаў Голік
Поўнае імя Вячаслаў Аляксандравіч Голік
Нарадзіўся 1 мая 1989(1989-05-01)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Беларусь Савіт (Магілёў) 9 (1)
2009—2011 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 1 (0)
2010—2011   Беларусь Славія (Мазыр) 28 (3)
2012 Беларусь Славія (Мазыр) 8 (0)
2013 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 4 (0)
2014 Беларусь Рэчыца-2014 24 (1)
2015—2019 Беларусь Хімік (Светлагорск) 115 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 21) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 лістапада 2017

Вячаслаў Голік (нар. 1 мая 1989, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Савіце». Пасля таго, як «Савіт» спыніў існаванне, перайшоў у «Нафтан». Не здолеў замацавацца ў наваполацкім клубе і быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі», у якую перайшоў у пачатку 2012 года на сталай аснове. У сакавіку 2013 стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта». У жніўні 2013 года пакінуў мікашэвіцкі клуб, у другой палове 2013 года аднаўляўся пасля траўмы.

У красавіку 2014 года падпісаў кантракт з «Рэчыцай-2014»[2]. У рэчыцкім клубе здолеў замацавацца ў асноўным складзе, дапамог камандзе заняць высокае пятае месца ў Першай лізе 2014.

У студзені 2015 года быў на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры»[3], аднак у выніку пачаў сезон у складзе светлагорскага «Хіміка», дзе правёў пяць гадоў і быў адным з асноўных абаронцаў.

У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады[4]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 Д2 Савіт Беларусь 3 0
2008 Д1 Савіт Беларусь 6 1
2009 Д1 Нафтан Беларусь 1 0
2010 Д2 Славія Беларусь 24 2
2011 Д2 Славія Беларусь 4 1
2012 Д1 Славія Беларусь 8 0
2013 (1) Д2 Граніт Беларусь 4 0
2014 Д2 Рэчыца-2014 Беларусь 24 1
2015 Д2 Хімік Беларусь 26 2
2016 Д2 Хімік Беларусь 22 2
2017 Д2 Хімік Беларусь 27 1
2018 Д2 Хімік Беларусь 22 1
2019 Д2 Хімік Беларусь 18 0

Зноскі