Вячаслаў Міхайлавіч Клыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Міхайлавіч Клыкаў
Імя пры нараджэнні руск.: Вячеслав Михайлович Клыков
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1939(1939-10-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 2006(2006-06-02)[1] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, філосаф
Жанр манументальнае мастацтва
Вучоба
Вядомыя працы помнік Сергію Раданежскаму
Уплыў на Юрый Кандрашоў
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды Народны мастак Расіі (1999)
Дзяржаўная прэмія СССР — 1982
Дзяржаўная прэмія РСФСР імя І. Я. Рэпіна (1988)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вячаслаў Міхайлавіч Клыкаў (19 кастрычніка 1939, Мармыжы, Курская вобласць — 2 чэрвеня 2006) — расійскі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя У. І. Сурыкава (1964). Заснавальнік і старшыня Міжнароднага фонду славянскай пісьменнасці і культуры, Саюза рускага народа, шэрагу іншых грамадскіх арганізацый. У 1990 годзе яго Міжнародны фонд славянскай пісьменнасці і культуры разам з журналістам Аляксеем Сеніным заснаваў газету «Рускі веснік» нацыяналістычна-праваслаўнага кірунку.

Памёр у Маскве, пахаваны ў родным сяле Мармыжы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Стаў вядомым пасля скульптурнага афармлення Цэнтральнага дзіцячага музычнага тэатра (1979) і стварэння фігуры бога гандлю Меркурыя ў Цэнтры міжнароднага гандлю (1982). Амаль усё яго творы ўяўляюць сабой бронзавыя адліўкі з выразным сілуэтам. Стандарты афіцыйнага манументалізму «суровага стылю» выцясняюцца ў іх «карнавальна»-гульнявым пачаткам (дэкор дзіцячага тэатра, шэраг станковых прац 1970-х — пачатку 1980-х гадоў), а ў канцы 1980-х — пачатку 2000-х гадоў — нацыянальна-рамантычным пафасам.

Сярод прац В. Клыкава:

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Народны мастак РСФСР,
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР,
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Рэпіна,
  • Уладальнік Залатога медалю Акадэміі мастацтваў Расіі,
  • Уладальнік гран-пры міжнароднай выстаўкі скульптуры ў Бялградзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]