Відэа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Відэа (ад лац.: video — гляджу, бачу) — мноства тэхналогій запісу, апрацоўкі, перадачы, захоўвання і прайгравання візуальнага або аўдыявізуальнага матэрыялу, а таксама распаўсюджаная назва для ўласна відэаматэрыялу, тэлесігнала або кінастужкі, у тым ліку запісанай на фізічным носьбіце (відэакасеце, відэадыску і г. д.). Відэа адрозніваецца ад кінематографа толькі тым, што выкарыстоўвае для запісу і/ці прайгравання любы іншы носьбіт, акрамя кінастужкі; зрэшты, усё большае распаўсюджванне лічбавых тэхналогій пры кіназдымцы і лічбавых кінапраектараў спрыяюць таму, што грань паміж кіно і відэа практычна сціраецца, і класічнае кіно ўсё больш адыходзіць на задні план.

Фарматы відэа[правіць | правіць зыходнік]

Відэаматэрыялы могуць быць аналагавымі або лічбавымі.

Тэлевізійныя вяшчальныя стандарты выявы
Стандарты відэараздымаў
Аналагавыя фарматы відэазапісу
Лічбавыя фарматы відэазапісу
Фарматы лічбавых аптычных дыскавых носьбітаў
Фарматы лічбавага кадзіравання і сціскання

Пашырэнні камп'ютарных відэафайлаў[правіць | правіць зыходнік]

3gp, flv, avi, mpg, mov, swf, asf, mp4, wmv, mts, mkv

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]