Віктар Якаўлевіч Галаўчынер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Якаўлевіч Галаўчынер
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1905(1905-06-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1961(1961-07-15) (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Віктар Якаўлевіч Галаўчынер (28 чэрвеня 1905, Мінск — 15 ліпеня 1961) — беларускі рэжысёр, акцёр, драматург. Народны артыст БССР (1944) і Літоўскай ССР  (руск.) (1959)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва  (руск.) ў Маскве[1]. Працаваў у Мінску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра (1926—1938)[1], Беларускага рабочага тэатра імя ЦС ПСБ (1930—1932)[1]. У 1938—1939 гг. — выкладчык тэатральнага вучылішча ў Мінску, у 1939—1942 гг. — рэжысёр БДТ-1[1], у 1942—1946 гг. — мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР, у 1946—1948 гг. — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага тэатра БССР[1].

З 1949 г. — галоўны рэжысёр у тэатрах Іркуцка, Ташкента, Вільні[1].

З 1938 займаўся педагагічнай дзейнасцю[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Як драматург і крытык[правіць | правіць зыходнік]

У 1925 г. апублікаваў першы твор — п'есу «Гаўрош» па матывах рамана  (руск.) В. Гюго. Аўтар п'ес «Велікадушнасць» (пастаўлена ў 1935)[1], «Урок жыцця» («Жыццё вучыць», пастаўлена ў 1942[1]), «Да вяршынь» (1946), «Прафесар гісторыі» (1948). Выступаў і як тэатральны крытык.

Як рэжысёр[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш значныя пастаноўкі: «Выстрал» А. Безыменскага  (руск.) (1930) у тэатры імя ЦС ПСБ; «Дон Жуан» («Севільскі свавольнік») Цірса дэ Маліна (1937) у Беларускім Тэатры працоўнай моладзі; «Вальпонэ, ці Хітры ліс  (англ.)» Б. Джонсана  (руск.) (1934), «Фальшывая манета» М. Горкага (1937), «Вядзьмарка  (англ.)» А. Гальдфадэна  (руск.) (1941), «Пігмаліон  (руск.)» Б. Шоў (1946) у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР; «Дурная для іншых, разумная для сябе  (ісп.)» Лопэ дэ Вэга (1940) у БДТ-1; «Атэла  (руск.)» У. Шэкспіра (1947) у Дзяржаўным рускім тэатры БССР; «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы (1954) у Ташкенцкім рускім тэатры.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Головчинер Виктор Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 154. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Галаўчынер Віктар Якаўлевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 203. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]