Вікіпедыя:Да перайменавання

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.

На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для перайменавання.

Выстаўленне старонкі да перайменавання[правіць зыходнік]

  1. Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{Перанесці}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да перайменавання.
  2. Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Старая назва]] → [[Новая назва]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~

Значкі для галасавання[правіць зыходнік]

Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць — шаблон {{Перайменаваць}};
Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны — шаблон {{Нейтральны}};
Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць — шаблон {{Не пераймяноўваць}}.

Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.

Бягучыя абмеркаванні[правіць зыходнік]

Дадаць тэму

Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху спіса абмеркаванняў

Вынік[правіць зыходнік]

Перанесена пад Дзікенс паводле БЭ, як перасылку пакінуў. --Максім Л. (размовы) 21:56, 15 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Эх, даруйце, што ў закончаныя зноў лезу. Нам і перапісаць (а цяпер напісаць) бы яго нармальна. Я, гад, усё колькі год ніяк не збяруся… --Ryčard Humel (размовы) 22:41, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
@Ryčard Humel, калі глянеце гісторыю, там вялікі аб'ёмы выдалены, бо як яно было, то лепей без. Артыкул чакае на аматара тэмы. -- Максім Л. (размовы) 18:27, 28 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Вынік[правіць зыходнік]

Старонка перанесена пад новую назву ў адпаведнасці з вынікамі абмеркавання. --JerzyKundrat (размовы) 21:49, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Гл. намінацыю ніжэй. Plaga med (размовы) 14:45, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Уніфікацыю паддзержваю, але кожнае перайменаванне трэба абмяркоўваць асобна. Ryčard Humel (размовы) 23:31, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Гэтага разу Сімвал голасу «за» За прапанаваны варыянт. Ryčard Humel (размовы) 23:33, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Артыкулы ў нас і іншых усходнеславянскіх вікі нібыта маюць традыцыю перадачы назваў касмічных апаратаў транслітарацыяй. Прапанова для ўніфікацыі і ў нас. Plaga med (размовы) 14:45, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

А чаму такі варыянт транскрыпцыі? А не -ту-, -т’ю-, -цью- ? Ryčard Humel (размовы) 20:00, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Было б файна пашукаць беларускамоўныя АК з назвай. У мяне было такое ж пытанне. На дадзены момант выкарыстоўваецца такая форма, яна мае сваю логіку, хаця бліжэй да англійскай было б Апарц’юніці. Паводле Вікторкі дарэчы будзе, Апарт’юніты, але мне крыху вуха рэжа... Plaga med (размовы) 22:45, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Няма іх, АК… Вам вухо рэжа м то, мне сё, каму яшчэ гэто. Форво слухаў некалькі разоў, няма там бяз спыну -цю-, -ту- (умоўно), дый ведаем-жа, што з [j] вымаўляеца. Але мы ж ня можам "на слых" у такіх рэчах спадзявацца. Мне ’от часто і англійскае h як г чуваць (як і Беларусам у Штатах, відаць) — і што? Апарт’юніці — пакуль сама праўны варыянт (хоч мне ня дужа даспадобы). Ryčard Humel (размовы) 23:27, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
тут можна ўзяць транскрыпцыю з RP. Не забывайма, што ў англійскай мове ёсць шмат акцэнтаў і 2 шырокавядомых стандарты вымовы. Згодна з кэмбрыджскім слоўнікам, opportunity у RP — [ˌɒp.əˈtʃuː.nə.ti] (апачюнэці), у Амерыканскім стандарце — [ˌɑː.pɚˈtuː.nə.t̬i] (апа’тюнэті). Такім чынам, ні там, ні там, няма выражанай ётыфікацыі ў сярэдзіне слова і лагічна было б транслітараваць як «Апартуніці», на мой погляд. Калі пагаджаецеся, давайце такую форму выкарыстоўваць. Plaga med (размовы) 13:52, 7 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Ну… я, вядома, за анг. (лонд.-оксф.) дыялект у якасці асновы (бо ад літатаратурнае мусімо танцаваць). Апартуніці напраўду найлепей, але давайце пачакаем думак другіх калегаў? Ryčard Humel (размовы) 21:45, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
А да аднастайнасці прыводзіць варта, вядома. --Ryčard Humel (размовы) 20:02, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Вынік[правіць зыходнік]

Відавочная памылка. Наградны ліст на імя Бычек Олег Сергеевич можна пабачыць тут. DobryBrat (размовы) 10:03, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Вынікі[правіць зыходнік]

Афіцыйнае найменне гэтага правапісу, паводле ISO -- "тарашкевіца". У коле блізкіх да тэмы, да выхаду брашуры "БКП", правапіс называлі "вячоркаўка", "вінцукоўка" і ў канечным варыянце "вінцукоўка мадыфікаваная", ад імя аднаго са стваральнікаў і асноўнага прамоўтара. "Клясічны" ёсць толькі прэтэнзацыйным саманайменнем гэтай альтэрнатыўнай нормы, няма аўтарытэтных крыніц, якія б так называлі яе, апроч як ў цытаванні назвы брашуры "БКП". То няма падстаў для перайменавання, як няма і кансэнсусу на гэта. --Максім Л. (размовы) 15:38, 14 красавіка 2024 (+03)[адказаць]

Вынік[правіць зыходнік]

Старонка перанесена пад назву згодную з правіламі словаўтварэння. --JerzyKundrat (размовы) 23:14, 2 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Адкуль узяўся націск на другі склад і адпаведна о? У БЭ няма ніводнага з варыянтаў (Сук(х)атай — Сук(х)атаі — Сук(х)отай — Сук(х)отаі), але ж у артыкуле Тайланд у раздзеле Гісторыя чытаем: "…аб’ядналіся ў дзяржаву Сукатаі." Гэта адзіная згадка, якую я даў рады знайсці (а я шукаў, і неаднойчы). Гугліць (дзеля "тэсту") таксама марны лёс. Выходзячы з гэтага, хоць і адзінага, называння, а таксама з таго, што дзяржава і горад (гістарычны і сучасны) і г. д. яўна называюцца аднолькава, варта перайменаваць. Бо на Сукотаі наагул нічога няма. Пра нейкія "традыцыі" ў нашай мове няма чаго і казаць (хоць чуў я толькі Сукатай). Калі будуць артыкулы пра другія Сукатаі — называць адпаведна). --Ryčard Humel (размовы) 04:17, 19 студзеня 2024 (+03)[адказаць]

Больш за два месяцы ані слова. Згодна з пададзеным у намінацыі перанясу, калі што — за валюнтарызм біце па руках (а калі гісторыя зноў не захаваецца, то памажэце і пагатоў біце па руках!). --Ryčard Humel (размовы) 22:03, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Выйшаў першы сертыфікаваны пераклад рамана на беларускую мову, там "Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка". Прапаную ўніфікаваць усе падобныя назвы кніг, фільмаў і гульняў. Калі набуду кнігу, пагляджу яшчэ ўласныя імёны як пішуцца. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:46, 18 снежня 2023 (+03)[адказаць]

Ці слушна будзе ўніфікаваць усе творы з іншымі варыяцыямі перакладу назвы? Наконт назваў дадзенай кнігі, тапанімікі і імёнаў згодны, але вось змены назваў твораў толькі часткова з-за адной кнігі будзе як паданне назваў неіснуючых твораў. Plaga med (размовы) 13:39, 19 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Калі прафесійнага перакладу той ці іншай кнігі ці фільма на беларускую няма, але ёсць для адной з кніг з аналагічнай назвай, то чаму не ўніфікаваць? A potato hater (размовы) 14:09, 19 снежня 2023 (+03)[адказаць]
А як ацаніць прафесійнасць? Ці можам мы вылучыць такі крытэрый? Толькі аўтарытэтнасць і значнасць. Некаторыя аматарскія пераклады могуць быць даволі важнымі таксама. Plaga med (размовы) 16:04, 20 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Можна запытаць у перакладчыка, яку будуць называцца астатнія кнігі. З Вяртаннем караля ўсё зразумела, а вось Дзве вежы/крэпасці - тут пытаннечка. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:14, 21 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Спытаў у перакладчыка. Наступныя кнігі - Дзве Вежы, Вяртанне Караля, Сільмарыліян. Што датычна фільмаў, то пытанне, вядома, цікавае, бо іх прафесійна агучылі да перакладу кніг. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 06:48, 22 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Цудоўна, што "божае слова" перакладчыка дало адказ, але, калі што, назвы "Дзве Вежы" і "Вяртанне Караля" будуць у ВП няграматнымі (праз вялікую літару ў другім слове), бо яўная калька з англійскае. Ryčard Humel (размовы) 19:41, 6 студзеня 2024 (+03)[адказаць]
У ТСБМ уладар асноўны, у 2-х сэнгсах. Валадар пададзены, як тое ж самае.--VladimirZhV (размовы) 11:51, 22 снежня 2023 (+03)[адказаць]
:Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць Адзіны сапраўдны (не аматарскі) пераклад.--Lš-k. (размовы) 00:21, 23 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Цікава, а пярсцёнкі з вялікае літары нікога не бянтэжаць? Не, я разумею, што гэта магічныя кольцы, але гэта не робіць слова ўласным іменем. І гэтага разу як там у перакладчыкаў нас турбаваць не павінна, бо ў ВП мусяць працаваць Правілы, а не маркетынгавыя прыёмы ці проста калькі з англійскае. Пагатоў, што калі гэта той стары пераклад, то да яго было багата ў людзей пытанняў… Я цалкам не чытаў, але ўрыўкі бачыў (ужо пачынаючы з назвы пытанні ўзнікаюць). Таму прасоўваць напісанні, якія пярэчаць правілам, спасылаючыся на аўтара перакладу, не варта. Што да Уладар — Валадар. Слова валадар ёсць у беларускай мове, то, што яно ідзе другім і тлумачыцца праз першае, не значыць, што яно стылістычна горшае і ось тут якраз варта аддаць перавагу аўтарскаму варыянту. Нмд, у Валадар пярсцёнкаў трэба пераймяноўваць. --Ryčard Humel (размовы) 05:23, 19 студзеня 2024 (+03)[адказаць]

Назва расійскай кампаніі перакладзена на беларускую мову. Каб гэта была беларуская кампанія, то у яе Статуце назва юрыдычнай асобы была б таксама і па-беларуску. Але гэта не той выпадак і мне не зразумела прычына перакладу назвы. Некаторыя беларускія СМІ карыстаюцца міжнароднай формай на лацінцы - Yandex: [7], [8], некаторыя ўсё ж такі пішуць прз літару «э»: [9]. Але тая ж Svaboda піша артыкулы тарашкевіцай і ці мусім мы браць пад увагу яе Яндекс праз «э»? У артыкулах пра беларускую лакалізацыю аднаіменнага пошукавага сервіса няма інфармацыі пра пераклад і назвы: [10]. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 18:07, 18 жніўня 2023 (+03)[адказаць]

Мне здаецца, што для беларускага раздзела будзе больш да месца міжнародная форма, Yandex Plaga med (размовы) 19:53, 18 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Пераймяноўваць трэба, (сказаў бы, нават абавязкова!). Расійская мова — такая ж чужаземная як англійская, польская, суахілі. Падаецца, варыянт сп. Plaga med будзе добрым. Зрэшты, супраць прапанаванага "ў шапцы" таксама нічога не маю. --Ryčard Humel (размовы) 07:38, 26 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць За перайменаванне ў Yandex.IshaBarnes (размовы) 02:42, 5 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Пры выбары паміж "Яндекс" і "Яндэкс" - Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць. IshaBarnes (размовы) 23:55, 9 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Яшчэ адна думка ў кантэксце дыскусіі. Ёсць таксама артыкулы пра Яндэкс.Карты, Яндэкс.Панарамы, Яндэкс.Народная карта. Лагічна было б перакладаць усё разам: Yandex Maps, Yandex Panoramas, Yandex People's Map, прыклады выкарыстання [11], [12], [13]. IshaBarnes (размовы) 05:54, 5 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Падтрымліваю перайменаванне астатніх сервісаў па аналогіі ў міжнароднай форме Plaga med (размовы) 10:31, 5 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць падтрымліваю варыянт Яндекс, бо яго выкарыстоўвае сама кампанія ў беларускай лакалізацыі сервісаў. Напрыклад калі зайсці на сайт афішы можна пабачыць "Яндекс Афіша". На сайце пошука ў мяне радок "Увайдзіце ў Яндекс, каб захаваць свае закладкі, паролі і карты". Выглядае як наўмысная асаблівасць перакладу.
Што тычыцца "міжнароднай формы", нават не ўяўляю якая яна для афішы. Ды і для іншых сэрвісаў, наўрад большасць беларусаў, нават беларускамоўных, пішуць і кажуць Yandex Maps. І чым Yandex бліжэй да беларускай мовы чым Яндекс? Нават у беларускай лацінцы літары x няма :) A potato hater (размовы) 22:51, 6 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Прыклады выкарыстання ад IshaBarnes паказваюць, што "міжнародная" форма насамрэч англійская, а не міжнародная. Чаму яна ў нас больш да месца чым расійская застаецца пад пытаннем. A potato hater (размовы) 22:55, 6 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
На маю думку, праблема з варыянтам "Яндекс" у спалучэнні "де", якога ў беларускай мове не існуе. Для формы Yandex можна падаць вымаўленне, як для іншых замежных назваў. Падаваць вымаўленне для кірылічнай назвы - окей, магчыма. А ў тэксце далей якую форму выкарыстоўваць? Увесь час "Яндекс"? IshaBarnes (размовы) 23:52, 9 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Чаму не? Я прывёў вышэй прыклад, дзе Яндекс ужываецца ў сярэдзіне беларускага сказа. YouTube, напрыклад, таксама не існуе ў беларускай мове, але ж гэта назва кампаніі і таму ўжываецца яна, а не Ютуб/Юцюб. A potato hater (размовы) 07:41, 10 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Што тычыцца беларускай юрыдычнай асобы, такія ў кампаніі ёсць. Беларускія назвы ТАА "Яндэкс Дэлівэры Бай" і ТАА "Яндэкс Рэклама". Незалежна ад назвы, усе тры варыянты мусяць быць прыведзены ў пачатку артыкула: Яндекс, Яндэкс і Yandex. A potato hater (размовы) 07:50, 10 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
З пункту гледжання артыкула пра расійскую кампанію “Яндекс” няма аніякая значэння як называюцца новаствораныя ТАА ў Беларусі. Калі ствараць артыкул пра Яндекс Деливери Бай, то тут можна прыводзіць такі аргумент. Ці мала такіх арганізацый створана ў свеце? У ЗША створана Yandex Inc, у Ізраілі Yandex Israel Ltd, а яшчэ ёсць у Кітаі, Швейцарыі, Казахстане, Нідэрландах… Гэта аніяк не ўплывае на назву асноўнага артыкула і брэнд кампаніі. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 09:07, 11 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць Ваапшчэта пэўныя падраздзяленні Яндэкса зарэгістраваны ў Беларусі: ТАА "Яндэкс Рэклама" і ТАА "Яндэкс Дэлівэры Бай". Так што я не бачу прычын, чаму мусіць быць інакш. Яндэкс пішуць усе беларускія СМІ - Наша Ніва, Свабода, Еўрарадыё. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:12, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Калі будзем ствараць артыкулы пра падраздзяленні Яндэкс Рэкламу і Яндэкс Дэлівэры Бай, то там гэта вядома будзе аргумент. Якім бокам падраздзяленні да брэнда? На лакальных рынках ствараецца маса падраздзяленняў на мясцовых мовах і нават туземных гаворках. Але брэнд застаецца брэндам. А прыведзеныя Вамі выданні пішуць пераважна тарашкевіцай, там не тое што Яндэкс праз “э” … Тэатр La Scala у іх пішацца — Ля Скаля. Таксама перайменоўваем? Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 09:14, 17 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Ну і вядома, што ніхто ў Беларусі не будзе шукаць нейкія Yandex Maps, Yandex Panoramas, Yandex People's Map, а гэта значыць, што Беларуская Вікіпедыя ўпадзе ў выдачы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:14, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць перайменавання. Яндэкс шырокаўжывальны і зразумелы. З павагай, ZlyiLev (размовы) 23:14, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
У Беларусі, дарэчы, будуць шукаць менавіта «Яндекс Панорамы» ніхто (ну, амаль што ніхто) не будзе шукаць у гугле «Яндэкс Панарамы». Напішуць «Яндекс Карты», «Яндекс Деньги» і так далей. Таму што гэта расійскі брэнд і на слыху менавіта рускамоўная назва. Ніякія створаныя ТАА гэтага на жаль не зменяць. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 09:19, 17 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Вось спасылка якая лепей за любыя словы паказвае, што брэнд ніхто не збіраецца перакладаць на беларускую мову, перакладзены толькі змест. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 09:28, 17 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць пад арыгінальную назву. У спісе сэрвісаў на сайце https://yandex.by/all на беларускай мове Яндекс.--VladimirZhV (размовы) 10:23, 17 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць. У БелТА толькі "Яндэкс" (32 тэксты) [14]--Ілля Касакоў (размовы) 22:25, 27 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «за» За Уласныя імёны не перакладаюцца... А там БелТА, Deutsche Welle ці Камсамольская праўда могуць ужываць розныя варыяцыі імён на свой густ і палітыку рэдакцыі.--J-ka Zaprudnik 02:49, 6 снежня 2023 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць Па сталым роздуме паддзержваю прапанаваны ў "шапцы" варыянт Яндекс (Yandex напраўду не "міжнародны"). Расійская мова — такая ж, як і англійская чы амхарская, выключэнняў для назваў кампаніяў з яе рабіць няма нагоды. Ryčard Humel (размовы) 20:40, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Архіў[правіць зыходнік]

Не дапускайце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.