Віленская археалагічная камісія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Віленская археалагічная камісія — навукова асветная ўстанова ў 1855—1865 гадах, якая займалася зборам і даследаваннем помнікаў старажытнасцей на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Створана па ініцыятыве Я. П. Тышкевіча пры Віленскім музеі старажытнасцей. У склад камісіі ўваходзілі Я. П. Тышкевіч (старшыня), М. Балінскі (віцэ-старшыня), А. К. Кіркор, Ю. І. Крашэўскі, Т. Нарбут, А. Плятэр, У. Сыракомля, К. П. Тышкевіч і інш. Камісія збірала матэрыялы па гісторыі краю, звесткі пра старажытныя знаходкі і ўладальнікаў археалагічных матэрыялаў, наладжвала археалагічныя экспедыцыі, абмеркаванні вынікаў іх працы, вывучала матэрыяльную і духоўную культуру паводле «Праграмы дзеянняў», складзенай Я. Тышкевічам. Пасяджэнні камісіі адбываліся адзінаццатага дня кожнага месяца. На іх заўсёды прысутнічаў папячыцель акругі, часта і віленскі ваенны генерал-губернатар. Пратаколы пасяджэнняў складаліся па-руску. Артыкулы чыталіся на рускай, польскай і французскай мовах. На пасяджэннях вырашаліся бягучыя і арганізацыйныя пытанні. На гадавых сходах слухаліся справаздачы аб дзейнасці камісіі. Камісія выпускала «Записки Виленской археологической комиссии», краязнаўчыя працы. Члены камісіі і супрацоўнікі пастаянна праводзілі абмен навуковай інфармацыяй, кнігамі, наладжвалі сустрэчы з навуковымі арганізацыямі Англіі, Швецыі, Францыі, Швейцарыі і іншых краін. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў на Беларусі, у Польшчы і Літве ўлады прызналі «шкоднымі» экспанаты віленскай археалагічнай камісіі і паводле загаду віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва камісія была закрыта.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]