Вілюм Тоўр Вілюмсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вілюм Тоўр Вілюмсан
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 23 кастрычніка 1998(1998-10-23)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Ісландыя
Рост 193 см
Вага 84 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Нідэрланды Гоу Эхед Іглс
Нумар 18
Маладзёжныя клубы
2015—2016 Ісландыя Брэйдаблік (Коўпавагур)
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2018 Ісландыя Брэйдаблік (Коўпавагур) 28 (6)
2019—2022 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 56 (9)
2022— Нідэрланды Гоу Эхед Іглс (Дэвентэр)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016 Ісландыя Ісландыя (да 19) 2 (0)
2018—2021 Ісландыя Ісландыя (да 21) 19 (3)
2019 Ісландыя Ісландыя 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 лютага 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вілюм Тоўр Вілюмсан (ісл.: Willum Þór Willumsson; нар. 23 кастрычніка 1998, Рэйк’явік, Ісландыя) — ісландскі футбаліст, паўабаронца нідэрландскага клуба «Гоу Эхед Іглс» з Дэвентэра.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Брэйдаблік». ДЭбютаваў у чэмпіянаце Ісландыі 1 кастрычніка 2016 года, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Ф’ёлніра» (0:3). У сезоне 2016 больш не выхадзіў на поле, у 2017 годзе згуляў у 8 матчах чэмпіянату. У сезоне 2018 замацаваўся ў асноўным складзе «Брэйдабліка» і дапамог камандзе заваяваць срэбраныя медалі чэмпіянату.

У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам БАТЭ з Барысава[2]. У сезоне 2019 нярэдка заставаўся на лаўцы запасных, у 2020 годзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, але шмат прапусціў з-за траўм. У пачатку 2021 года быў трывалам іграком асновы, аднак у маі атрымаў цяжкую траўму і амаль не з’яўляўся на полі да канца сезона. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да канца года[3].

У ліпені 2022 года перайшоў у нідэрландскі «Гоу Эхед Іглс»[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Ісландыі. 15 студзеня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Ісландыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць Эстоніі (0:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]