Вінніцкая вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінніцкая вобласць
Вінницька вобласць
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна  Украіна
Уваходзіць у
Уключае 6 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Вінніца
Найбуйнейшыя гарады Жмерынка, Магілёў-Падольскі
Дата ўтварэння 27 лютага 1932
Кіраўнік Сяргей Барзоў[d][1]
Афіцыйная мова украінская
Насельніцтва (2006)
1,701 млн. (10-е месца)
Шчыльнасць 64 чал./км²
Плошча 26,513 тыс.
Вінніцкая вобласць на карце
Вінніцкая вобласць, карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 UA-05
Тэлефонны код +38 043
Паштовыя індэксы 21000–21999, 22000–22999, 23000–23999 і 24000–24999
Інтэрнэт-дамен .vinnica.ua, .vn.ua
Код аўтам. нумароў AB
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вінніцкая вобласць (укр.: Вінницька вобласць) — вобласць у цэнтры Украіны.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны цэнтр Вінніцкай вобласці — горад Вінніца.

Колькасць адміністрацыйных адзінак, саветаў і населеных пунктаў вобласці:

  • раёнаў — 6;
  • раёнаў у гарадах — 3;
  • населеных пунктаў — 1513, у тым ліку:
    • сельскіх — 1466;
    • гарадскіх — 47, у тым ліку:
      • пасёлкаў гарадскога тыпу — 29;
      • гарадоў — 18, у тым ліку:
        • гарадоў абласнога значэння — 6;
        • гарадоў раённага значэння — 12;
  • тэрытарыяльных грамад — 63[2], у тым ліку:
    • вясковых грамад — 24;
    • пасялковых грамад — 22;
    • гарадскіх грамад — 17.

Мясцовае самакіраванне ў вобласці ажыццяўляе Вінніцкі абласны савет, выканаўчую ўладу — абласная дзяржаўная адміністрацыя. Кіраўніком вобласці (губернатарам) з’яўляецца старшыня аблдзяржадміністрацыі, назначаны Прэзідэнтам Украіны.

Кіраўнікі вобласці[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаная ў цэнтры Украіны.

На захадзе мяжуе з Чарнавіцкай і Хмяльніцкай, на поўначы з Жытомірскай, на ўсходзе з Кіеўскай, Кіраваградскай і Чаркаскай, на поўдні з Адэскай абласцямі Украіны і з Малдовай.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць ляжыць у межах зоны лесастэпу. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ліпеня +19 °C, студзеня −6 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 520—590 мм.

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка тэрыторыі вобласці размешчаная ў межах Падольскага і Прыдняпроўскага ўзвышшаў. Паверхня — хвалістая раўніна, якая ўздымаецца на паўночны захад і паніжаецца на поўдзень і паўднёвы ўсход. Асабліва сільна падзеленая яе паўднёва-заходняя частка вузкімі далінамі мерыдыянальных левых прытокаў Днястра.

Глебы ў паўночна-ўсходняй частцы вобласці — чарназёмныя, у цэнтральнай — шэрыя і светла-шэрыя, на паўднёвым усходзе і ў прыднястроўскіх раёнах — чаргаванне моцных чарназёмаў з ападзоленымі глебамі.

Карысныя выкапні[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць багатая няруднымі карыснымі выкапнямі. Гаспадарчае значэнне маюць радовішчы каалінаў і будаўнічага каменьня. На тэрыторыі вобласці выяўлена каля 50 радовішчаў гранітаў, гнейсаў, пяскавікоў. Таксама ёсць радовішча фасфарытаў, крэйды, гіпсу, глінаў, пяску. Паліўныя рэсурсы вобласці абмежаваныя і прадстаўленыя торфам і бурым вуглём. Гэтыя рэсурсы маюць мясцовае значэнне.

На тэрыторыі вобласці адкрытыя крыніцы мінеральных вод.

Водныя аб’екты[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі вобласці цякуць 204 ракі. Рэкі вобласці належаць да басейна Паўднёвага Буга: правыя прытокі — Згар, Роў, Сельніца, Дохна, левыя — Снівода, Дзясна, Соб, Удыч. Па паўднёва-заходняй мяжы цячэ Днестр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі, якую займае сучасная вобласць, чалавек сяліўся яшчэ са страдаўніх часоў. Археолагі знайшлі тут прылады працы эпохі неаліту, пахаванні бронзавага веку, раннеславянскія паселішчы, якія адносяцца да чарняхоўскай культуры; пазней тут жылі плямёны, якія ўваходзілі у склад Кіеўскай Русі, Галіцка-Валынскага княства.

У 1240 годзе пад ударамі орд Батыя капітуляваў Кіеў, татарскія заваёўнікі рухаліся на захад і хутка ўварваліся ў Падолле — так з тых часоў стала называцца Паніззе.

У 1362 годзе вялікі князь літоўскі Альгерд, сабраў значнае войска, разбіў у бітве на рацэ Сінюха орды братоў Кутлубуга, Хачыбея і Дмітра. Як зазначана ў летапісе, «з таго часу з Падолля выгнаная ўлада татарская». Атрыманыя землі Альгерд раздаў сваім пляменнікам Фёдару, Юрыю, Аляксандру і Канстанціну Карыятавічам, якія працягвалі ў сваёй дзейнасці дзяржаўныя традыцыі Русі. Уздоўж межаў Дзікага поля браты збудавалі замкі для абароны ад набегаў непакойлівых паўднёвых суседзяў. Гэтыя замкі і з’явіліся асновай для такіх гарадоў, як Вінніца (1363), Чарлёны град, Брацлаў і іншыя.

Паводле Люблінскай уніі 1569 года Брацлаўшчына перайшла пад уладу Рэчы Паспалітай і была ператвораная ў Брацлаўскае ваяводства.

Паводле другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Падолле і Брацлаўшчына адыйшлі да Расіі і ўтварылі Падольскую губерню. Пасля гэтага Вінніца стала губернскім горадам.

Вінніцкая вобласць была ўтвораная 27 лютага 1932 года ў ліку першых пяці абласцей УССР. 22 верасня 1937 года з тэрыторыі вобласці была вылучаная Камянец-Падольская вобласць.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У складзе вобласці 6 адміністрацыйных раёнаў, 18 гарадоў, з якіх 6 — абласнога значэння, 29 пасёлкаў гарадскога тыпу, 1330 сёлаў.

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Абласнога значэння[правіць | правіць зыходнік]

Раённага значэння[правіць | правіць зыходнік]

Раёны вобласці[правіць | правіць зыходнік]

  1. Вінніцкі раён
  2. Гайсінскі раён
  3. Жмерынскі раён
  4. Магілёў-Падольскі раён
  5. Тульчынскі раён
  6. Хмільныцкі раён

Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных усеўкраінскага перапісу 2001 г. нацыянальны склад Вінніцкай вобласці наступны (у табліцу ўключаныя дадзеныя па нацыянальнасцях, дзель якіх у агульнай колькасці сталага насельніцтва вобласці складае не менш 0,2 %):

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Валавы збор збожжа ў вобласці, млн. пудоў:

  • 1953 г. — 65;
  • 1956 г. — 67,8;
  • 1957 г. — 98.

Вытворчасць цукру, тыс. тон:

  • 1955 г. — 492;
  • 1961 г. — 910.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]