Вірумаа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вірумаа, Віронія, Вірланд, Вірускі рэгіён (эст.: Virumaa, эст.: Viru regioon, ням.: Wierland) — гістарычная вобласць Эстоніі на паўночным усходзе сучаснай тэрыторыі краіны.

Да Лівонскага крыжовага паходу XIII стагоддзя віронцы былі язычнікамі, мелі некалькі ўмацаваных пунктаў і падзяляліся на пяць кланаў. Падчас заваявання — адзін з шасці маакандаў кантынентальнай Эстоніі, віронцы ўдзельнічалі ў фатальнай для незалежнасці края бітве пры Вільяндзі ў 1217 годзе. Затым Вірумаа — арэна барацьбы паміж дацкімі і нямецкімі рыцарамі, з 1238 у складзе Дацкай Эстоніі. У 1268 годзе на тэрыторыі Вірумаа адбылася Ракаворская бітва паміж рускай і нямецка-дацкай кааліцыямі. У XIV—XVI стст. тэрыторыяй валодаў Лівонскі ордэн.

У наш час падзяляецца на два эстонскія паветы: Іда-Вірумаа (Усходняя Вірумаа) і Ляэнэ-Вірумаа (Заходняя Вірумаа). Найбуйнейшыя гарады: Нарва, Кохтла-Ярвэ, Ракверэ, Йыхві, Сіламяэ.