Віталь Уладзіміравіч Кутузаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Віталь Кутузаў
Поўнае імя Віталь Уладзіміравіч Кутузаў
Мянушка Куцік
Нарадзіўся 20 сакавіка 1980(1980-03-20) (44 гады)
Пінск, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 183 см
Вага 87 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб скончыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1997 Сцяг Беларусі РВАР (Мінск) 52 (29)
1998—2001 Сцяг Беларусі БАТЭ 102 (56)
2001—2004 Сцяг Італіі Мілан 2 (0)
2002—2003   Сцяг Партугаліі Спортынг 24 (3)
2003—2004   Сцяг Італіі Авеліна 42 (15)
2004—2006 Сцяг Італіі Сампдорыя 62 (7)
2006—2009 Сцяг Італіі Парма 31 (0)
2007—2008   Сцяг Італіі Піза 39 (11)
2009—2012 Сцяг Італіі Бары 51 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—2001 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 24 (9)
2002—2011 Сцяг Беларусі Беларусь 52 (13)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Віталь Уладзіміравіч Кутузаў (20 сакавіка 1980, Пінск, Брэсцкая вобласць, Беларуская ССР) — беларускі футбаліст, былы нападнік нацыянальнай зборнай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру футбаліста ў мазырскім МПКЦ, затым — у мінскім РВАРы. У 1997 годзе пераходзіць у барысаўскі БАТЭ на замену форварду Мікалаю Рындзюку. У складзе барысаўскай каманды ў межах Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі Віталь праводзіць 99 матчаў, у якіх забівае 55 галоў.

У 2001 годзе БАТЭ гуляе ў кваліфікацыі Кубка УЕФА з «Міланам». Яшчэ да еўракубкавых матчаў каманды дамовіліся аб пераходзе Кутузава ў італьянскі клуб. Сам Кутузаў адыграў толькі першы матч (прайграны БАТЭ 0:2). Матч у адказ глядзеў з трыбуны «Сан-Сіра» ужо ў якасці гульца гаспадароў.

Выступаў за «Мілан» у 2001—2004 гадах. У камандзе трэніраваўся з асновай. Аднак за «Мілан» правёў усяго 2 гульні ў чэмпіянаце, хоць на выязныя матчы ездзіў з камандай практычна заўсёды. Але ў заяўку трапляў, толькі калі хтосьці атрымліваў траўмы. У сезоне 2002/2003 быў арандаваны «Спортынгам» з Лісабона. За асноўны склад каманды правёў 24 гульні, забіў 3 мячы. У 2003—2004 быў арэндаваны «Авеліна», клубам італьянскай Серыі B. Пад кіраўніцтвам знакамітага трэнера Здэнека Земана Віталь забіў 15 галоў за 42 матчы. Пры гэтым каманда вылецела ў трэці футбольны дывізіён Італіі.

Дзякуючы бліскучаму выступленню ў «Авеліна», Кутузавым пачынаюць цікавіцца клубы Серыі A. У выніку палову правоў на беларускага футбаліста коштам 1,5 мільёна еўра набывае генуэзская «Сампдорыя», за якую Кутузаў выступаў у 2004—2006 гадах. У асноўным складзе «Сампдорыі» Віталь выходзіў не вельмі часта, але заўзятары каманды высока цанілі футбаліста за яго скіраванасць на атакуючыя дзеянні, а таксама за шматпрофільнасць: на полі Кутузаў мог выконваць ролі страйкера, адцягнутага форварда і нават вінгера. У першым сезоне ў складзе генуэзскай каманды Віталь выйшаў на поле 33 разы і адначыўся 4 забітымі мячамі. У наступным сезоне ва ўсіх турнірах Віталь з’явіўся ў складзе 34 разы і забіў 3 мячы.

У 2006 заключыў кантракт на 3 гады «Пармай» (у зваротным шляху ў Геную накіраваўся форвард Эмільяна Банаццолі), за якую выступаў да 2009 года. У складзе «крыжаносцаў» з’явіўся на полі ўсяго 9 разоў і не адзначыўся забітымі мячамі. У сезоне 2007/2008 сыходзіў у арэнду ў клуб Серыі B «Піза». За «Пізу» Кутузаў зноў пачаў шмат забіваць: 10 галоў у 37 гульнях. Аднак нядрэнныя выступы сапсавала траўма, якую Віталь атрымаў пад канец красавіка.

З-за фінансавых праблем «Піза» не змагла выкупіць кантракт Кутузава, і футбаліст вярнуўся у склад «Пармы». Падчас зімняга трансфернага перыяду Кутузавым зацікавіўся клуб Серыі B «Бары». Свой першы гол у чырвона-белай футболцы Кутузаў забіў 8 сакавіка 2009 года ў вароты клуба «Сасуола». Да канца сезону Кутузаў забівае яшчэ 4 разы, і застаецца ў «Бары» яшчэ на сезон. А сам клуб вяртаецца ў Серыю A.

У першай сустрэчы ў Серыі A «Бары» сенсацыйна гуляе ў нічыю з дзейсным чэмпіёнам, міланскім «Інтэрам», на яго полі, адзіны гол «б'янкарозі» забівае Кутузаў. Аднак праз некалькі дзён футбаліст атрымлівае сур'ёзнае пашкоджанне і прапускае амаль увесь сезон. У наступным сезоне Віталь зноў не можа прабіцца ў стартавы склад з-за шэрагу траўм, а «Бары» пакідае Серыю A. У 2012 годзе Віталь вяртаецца ў асноўны склад «Бары» і праводзіць некалькі гульняў у Серыі B, аднак па завяршэнні сезону клуб вырашае не працягваць супрацоўніцтва з футбалістам, і Кутузаў з’яўляецца на вольным трансферы.

З 2012 знаходзіўся без клуба. У ліпені 2013 быў дыскваліфікаваны Федэрацыяй футбола Італіі на 3,5 гады па справе аб арганізацыі дагаварных матчаў падчас гульні за «Бары»[1], у сувязі з чым абвясціў аб заканчэнні футбольнай кар’еры[2].

Пасля завяршэння футбольнай карьеры заняўся папулярызацыяй хакею ў Італіі. У якасці брамніка выступае за клуб «Д'явалі Рассанэры» з гораду Сэста-Сан-Джавані.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

БАТЭ[правіць | правіць зыходнік]

  • 01Чэмпіён Чэмпіён Беларусі: 1999
  • 02Сярэбраны прызёр Сярэбраны прызёр: 1998, 2000
  • 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр: 2001

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]