Віцэ-прэзідэнт (тэлесерыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віцэ-прэзідэнт
Veep
Жанр сіткам
Аўтар(ы) Арманда Янучы
Вытворчасць HBO
У галоўных ролях
Кампазітар
Краіна вытворчасці ЗША
Мова англійская
Колькасць сезонаў 7
Колькасць выпускаў 65
Першы выпуск 22 красавіка 2012
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар(ы) Арманда Янучы
Крыстафер Годзік
Фрэнк Рыч
Крыс Эдзісан
Сайман Блэкуэл
Тоні Рош
Джулія Луі-Дрэйфус
Стэфані Лаінг
Дэвід Мандэль
Працягласць 25-30 хвілін (эпізод)
Тэлеканал(ы) HBO[d]
Спасылкі
hbo.com/veep
IMDb ID 1759761

Віцэ-прэзідэнт (англ.: Veep) — амерыканскі камедыйны тэлесерыял з элементамі палітычнай сатыры, які выходзіў у эфір на канале HBO з 22 красавіка 2012 года па 12 мая 2019 года. Галоўнай гераіняй з’яўляецца Селіна Маер (у выкананні Джуліі Луі-Дрэйфус), выдуманая віцэ-прэзідэнт ЗША. Серыял паказвае каманду нібыта першай жанчыны віцэ-прэзідэнта (а пазней — і ўласна прэзідэнта ЗША), якая намагаецца пакінуць па сабе след у гісторыі, але замест гэтага часта тоне ў штодзённых палітычных інтрыгах і скандалах.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Серыял паказвае асабістае жыццё і палітычную кар’еру Селіны Маер (Джулія Луі-Дрэйфус), віцэ-прэзідэнта, а пазней прэзідэнта ЗША. Яе партыйная прыналежнасць ніколі не называецца, хаця ў фінале чацвёртага сезона робіцца намёк, што яна дэмакратка. Былы сенатар ЗША ад штата Мэрыленд, Маер агітавала за вылучэнне сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года і, першапачаткова, была лідарам гонкі, але ў выніку прайграла намінацыю Сцюарту Х’юзу. Пасля гэтага Маер далучаецца да каманды Х’юза і выбіраецца віцэ-прэзідэнтам. У склад апарату віцэ-прэзідэнта, ад якога Маер цалкам залежыць як у палітычна-адміністрацыйным, так і ў жыццёва-бытавым плане, уваходзіць кіраўнік апарату Эмі Брукхаймер (Ганна Члумскі); дырэктар па камунікацыях ці прэс-сакратар віцэ-прэзідэнта Майк Маклінтак (Мэт Уолш); намеснік дырэктара па камунікацыях Дэн Іган (Рэйд Скот); асабісты асістэнт віцэ-прэзідэнта Гэры Уолш (Тоні Хэйл); і сакратар-рэферэнт Сью Уілсан (Суфі Брэдшоу). Пазней у склад прэзідэнцкай каманды ўвайшлі кіраўнік апарату Белага дома Бен Каферці (Кевін Дан) і палітычны стратэг Кент Дэвісан (Гэры Коўл). Джона Раян (Цімаці Сіманс), першапачаткова — камунікатар Белага дома з кабінетам віцэ-прэзідэнта, а пазней — кангрэсмен ад Нью-Гэмпшыра, таксама займае важнае месца ў сюжэце.

На самым пачатку серыяла Селіна Маер часта адчувае сябе ізаляванай ад сур’ёзных спраў і ігнараванай прэзідэнтам Х’юзам, якога ніколі не паказваюць на экране. У другім сезоне Маер набірае пэўную сілу і ўплыў, і да канца сезона актыўна разглядае магчымасць вылучэння сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года. Вырашальны момант — калі Х’юз збіраецца не ісці на другі тэрмін, і Маер пачынае сваю прэзідэнцкую кампанію. Х’юз раптоўна ідзе ў адстаўку, а віцэ-прэзідэнт Селіна Маер займае пасаду прэзідэнта ЗША. У чацвёртым сезоне яна працягвае сваю прэзідэнцкую кампанію, якую заплямлівае шэраг скандалаў. Вынікам выбараў стала нічыя ў спаборніцтве паміж Селінай Маер і рэспубліканцам Білам О’Браенам, што прывяло да галасавання ў Палаце прадстаўнікоў на працягу пятага сезона, каб прыняць рашэнне аб наступным прэзідэнце, пасля таго, як падлік галасоў у Невадзе не змог вызначыць наступнага прэзідэнта. Галасаванне Палаты прадстаўнікоў завяршаецца ўнічыю; гэта азначае, што Сенат ужо будзе абіраць наступнага прэзідэнта з двух кандыдатаў у віцэ-прэзідэнты. Галасаванне ў Сенаце таксама завяршаецца ўнічыю. Незадаволены віцэ-прэзідэнт пры часовым прэзідэнцтве Селіны Маер Эндру Дойл (Філ Рыўз), які не балатуецца з ёй на наступны тэрмін, аддае вырашальны голас за партнёрку О’Браен Лаўру Мантэс (Андрэа Саўз) замест бягучага напарніка Маер Тома Джэймса (Х’ю Лоры). Мантэс становіцца прэзідэнтам. Шосты сезон паказвае, як сыходзіць з пасады Селіна Маер, яна спрабуе забяспечыць сваё месца ў гісторыі, напісаўшы мемуары, стварыўшы фонд і спрабуючы стварыць прэзідэнцкую бібліятэку. У канцы сезона Маер вырашае зноў балатавацца ў прэзідэнты. Сёмы сезон паказвае, як Маер зноў спрабуе балатавацца ў прэзідэнты на выбарах 2020 года.

Серыял таксама паказвае асабістае жыццё Селіны Маер, напрыклад, яе напружаныя адносіны з дачкой Кэтрын (Сара Сазерланд), былым мужам Эндру (Дэвід Паскусі) і шэрагам іншых герояў. Жыццё, кар’ера і адносіны з іншымі персанажамі часта перасякаюцца з галоўным апавяданнем серыяла, які сатырызуе палітычную дзейнасць і ўнутраную працу ўрада ЗША.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Серыял атрымаў пахвалу крытыкаў і некалькі асноўных узнагарод, у тым ліку сем запар намінацый на прэмію Эмі за выдатны камедыйны серыял, атрымаўшы гэтую ўзнагароду за свой чацвёрты, пяты і шосты сезоны. Другі, чацвёрты і шосты сезоны атрымалі прэмію Гільдыі пісьменнікаў Амерыкі за камедыйны серыял, а трэці сезон атрымаў прэмію Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў за выдатныя дасягненні ў камедыі. Выканаўца галоўнай ролі — Джулія Луі-Дрэйфус — атрымала шэсць запар узнагарод Emmy Emem Award, тры ўзнагароды Гільдыі кінаакцёраў, дзве тэлевізійныя прэміі «Выбар крытыкаў», прэмію Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў і пяць запар намінацый на «Залаты глобус» і інш.