Газі-Гірэй I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Газі-Гірэй I
Нараджэнне 1504
Смерць красавік 1524
Род Гірэі
Бацька Мехмед-Гірэй I
Веравызнанне суніты
Дзейнасць Хан, тытул

Газі-Гірэй (۱غازى كراى крымскатат.: I Ğazı Geray; 1504 — 1524) — крымскі хан у 1523—1524 гадах.

Сын Мехмеда-Гірэя, унук Менглі-Гірэя.

У 1523 годзе суправаджаў бацьку ў паходзе на Хаджы-Тархан. Пасля гібелі Мехмеда крымскае войска пацярпела вялікае паражэнне. Газі-Гірэй паспешна адступіў у Крым і паспрабаваў арганізаваць абарону супраць хаджы-тарханскіх нагайцаў, войскі якіх уварваліся на паўвостраў.

Неўзабаве крымскія беі абралі Газі-Гірэя ханам. Аднак некаторыя мурзы, якія праз асабістую непрыязь да Мехмеда-Гірэя бяздзейнічалі падчас разгрому, сталі асцерагацца, што Газі-Гірэй адпомсціць ім за бацьку, і паслалі да султана дэлегацыю, якая прасіла прызначыць новага ўладара. Султан прыслухаўся да іх просьбу, пазбавіўы стальца Газі-Гірэя і прызначыў ханам Саадата-Гірэя.

Пры Саадаце Газі атрымаў тытул калгі, аднак праз тры месяцы забіты. Агулам Газі-Гірэя быў ханам толькі 6 месяцаў, ён адзін з самых маладых уладароў у гісторыі ханства, заняў сталец ва ўзросце 19 гадоў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]