Галацэнскі каляндар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каляндар
Звесткі аб календары
Тып
календара

Сонечны

Каляндарная
эра
Устаўка
высакосных
97/400

Іншыя календары
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсідскі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · Стабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцавы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі

Галацэнскі каляндар — распаўсюджаная назва Галацэнскай эры або Чалавечай эры — сістэма нумарацыі гадоў, падобная да астранамічнага запісу гадоў, але з дадаваннем да яе 10 000. Першы год Галацэнскай эры прыходзіцца на пачатак Чалавечай эры (пачатак чалавечай цывілізацыі) і разглядаецца як прыбліжанае значэнне пачатку эпохі галацэну (і сканчэння ледавіковага перыяду) для прасцейшага геалагічнага, археалагічнага, дэндралагічнага і гістарычнага годазлічэння. Бягучы год паводле Грэгарыянскага календара можа быць ператвораны ў год паводле Галацэнскага календара шляхам простага дадавання лічбы «1» у пачатак нумару года (напрыклад, 2024 год робіцца 12024 годам Галацэнскай эры)). Паняцце Чалавечай эры або Галацэнскага календара быў упершыню прапанаваны Чезарэ Эміліяні ў 1993 годзе (11993 годзе паводле Галацэнскага календара).[1][2][3]

Матывацыя[правіць | правіць зыходнік]

Прапанова каляндарнай рэформы Чезарэ Эміліяні была спробай вырашыць шэраг праблем сучаснага годазлічэння эры Anno Domini — ад нараджэння Ісуса Хрыста, нумарацыя гадоў якой з'яўляецца агульнапрынятым сусветным календаром. Сярод праблем, якія меркавалася вырашыць, былі наступныя:

  • Годазлічэнне ад нараджэння Хрыста (або Наша эра) пачынаецца ад меркаванага года нараджэння Ісуса Хрыста. Гэты хрысціянскі аспект (асабліва выкарыстанне назваў кшталту да нараджэння Хрыста і Anno Domini) можа з'яўляцца абразлівым для людзей, якія не з'яўляюцца хрысціянамі.[4]
  • Біблейскія вучэнні фактычна адзінагалосна пацвярджаюць тое, што Ісус Хрыстос насамрэч нарадзіўся на некалькі гадоў раней за 1 год нашай эры. Гэта робіць каляндар недакладным, нягледзячы на тое, што ён прывязаны да хрысціянскай даты.
  • У Галацэнскім календары не існуе нулявога года з прычыны таго, што пасля 1 года да н.э. адразу ідзе 1 год н. э.
  • Годазлічэнне да н.э. адбываецца ў ненатуральнай паслядоўнасці пры руху з мінулага ў будучыню, напрыклад, 44 год на н. э. ідзе пасля 250 года да н.э. Гэта робіць падлік гадоў Галацэнскай эры, блізкіх да мяжы нашай эры і да нашай эры, больш складаным, чым у Галацэнскім календары.

Галацэнская эра закладае пачатак сваёй эпохі або першага года на 10 000 да н.э. паводле годазлічэння нашай эры. Гэта з'яўляецца прыблізным набліжэннем да пачатку цяперашняй геалагічнай эпохі, галацэну (што літаральна азначае цалкам нядаўні). Падставай для гэтага з'яўляецца тое, што чалавечая цывілізацыя (напрыклад, першыя пасяленні, сельская гаспадарка і г. д.), як мяркуецца, узнікла менавіта ў гэты час. Усе ключавыя даты ў перыядзе чалавечай гісторыі могуць быць атрыманыя шляхам простага натуральнага павелічэння даты ў шкале часу, у выніку чаго атрымліваецца, што гады з меншымі нумарамі заўджы ідуць перад гадамі з большымі нумарамі.

Канвертацыя[правіць | правіць зыходнік]

Канвертацыя нумара года з Юліянскага або Грэгарыянскага календара ў год паводле Галацэнскага календара можа быць здзейсненая шлахам простага дадавання 10 000 да нумара года. Даты да нашай эры канвертуюцца шляхам адымання нумара года да н.э. ад 10 001.

Існуе просты спосаб праверкі правільнасці падліку: сума апошніх разрадаў нумароў гадоў да н.э. і паводле Галацэнскага календара мусіць складаць 1 або 11.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Cesare Emiliani, "Calendar Reform", Nature 366 (1993) 716.
  2. The Holocene Calendar at Meerkat Meade
  3. The Human Era Calendar by Harry and Svetlana Weseman
  4. Controversy over the use of «CE/BCE» or «AD/BC» dating notation Архівавана 11 кастрычніка 2011. at Religious Tolerance.org (англ.)