Галерэйныя лясы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галерэйны лес у Гвінеі.
Трапічны галерэйны лес ля берага Гамбіі.

Галерэйныя лясылясы, размешчаныя вузкімі палосамі ўздоўж рэк, што цякуць сярод бязлесных прастор у засушлівых абласцях саванн, прэрый, стэпаў і пустыняў. У Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі такія лясы называюць тугаямі.

У фарміраванні галерэйных лясоў асноўную ролю адыгрывае не клімат, а спецыфіка месцапражывання: дастатковае ўвільгатненне дазваляе тут жыць насельнікам больш вільготных зон. Галерэйныя лясы існуюць і ў тундры, у прыватнасці на Чукотцы або Алясцы. Тут развіццю дрэў спрыяе ацяпляльнае ўздзеянне рэк, што цякуць з больш цёплых абласцей.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]