Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў
Профіль этнаграфічны
Заснаваны 1997
Падпарадкаванасць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта
Месцазнаходжанне вуліца Суворава, 2 225432, г. Ганцавічы
Дырэктар Ала Занька
gnckult.by/dom-remesel

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў — створаны ў 1997 г. з мэтай вывучэння народных рамёстваў і промыслаў, іх адраджэння і развіцця.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом рамёстваў функцыянуе з 1997 г. і яднае вакол сабе таленавітых майстроў народнай творчасці раёна, якія працуюць па асноўных напрамках народнай творчасці. Сярод напрамкаў, у якіх працуе Дом рамёстваў, 15 відаў традыцыйных беларускіх рамёстваў і 12 сучасных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Мэты дзейнасці і функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Мэты дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • падтрымка і стварэнне умоў для натуральнага існавання і адраджэння мясцовых нацыянальных рамесных традыцый;
  • кваліфікаваны збор, захаванне, класіфікацыя і сістэматызацыя традыцыйных рамёстваў Ганцавіцкага раёна.

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

  • культурна-асетніцкая;
  • навукова-вытворчая;
  • культурна-метадычная;
  • камерцыйная.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навукова даследчая праца: экспедыцыі па раёне, падчас якіх збіраюцца матэрыялы пра рамёствы і промыслы, іх цяперашні стан. Вядзецца ўлік носьбітаў традыцый, народных рамёстваў і майстроў, якія актыўна займаюцца народнай творчасцю. Збіраюцца экспанаты для папаўнення фонда аўтэнтычных узораў народнага ткацтва, вышыўкі і іншых відаў рамеснай дзейнасці.

Фармаванне метадычнага фонда: супрацоўнікі Дома рамёстваўвядуць працу па аказанні метадычнай і практычнай дапамогі сельскім установам культуры па арганізацыі і вядзенні заняткаў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, збіраюць і класіфікуюць матэрыялы па сучасных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, даносяць гэтую інфармацыю да кіраўнікоў гурткоў, клубных супрацоўнікаў і іншых зацікаўленых асоб.

Для папулярызацыі народнай творчасці ў Ганцавіцкім раённым Доме рамёстваў праводзяцца выставы прац вядучых майстроў раёна па ткацтве, вышыўцы, карункапляценні, пляценні з прыродных матэрыялаў, мастацкай апрацоўцы дрэва. Гэта і персанальныя выставы, і тэматычныя выставы па асобных відах рукадзелля. Калектыў Дома рамёстваў прымае актыўны ўдзел ў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях, конкурсах, святах народнай творчасці і традыцыйных рамёстваў, прыцягваючы да гэтай дзейнасці вядучых майстроў раёна. Творчая дзейнасць народных майстроў асятляецца на старонках СМІ.

Пры Доме рамёстваў дзейнічаюць групы па ткацтве, вышыўцы і ткацтве паясоў. Дарослых яднае клуб майстроў «Багач». У 2011 годзе было створанае дзіцячае аматарскае аб'яднанне «Этнограф».

Народны клуб майстроў народнай творчасці «Багач»[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная мэта клуба захаванне і развіццё традыцыйных беларускіх рамёстваў, іх папулярызацыя і перадача ведаў і ўменняў ад старэйшага пакалення дзецям і моладзі. Таксама клуб яднае дзяцей народных майстроў, якія зацікаўлены ў вывучэнні і практычным авалоданні традыцыйнымі промысламі і рамёствамі, як і іх бацькі. Праводзяцца сумесныя сходы, бяседы, вечары ды іншыя мерапрыемствы.

Аматарскае аб'яднанне «Этнограф»[правіць | правіць зыходнік]

Аматарскае аб'яднанне «Этнограф» яднае дзяцей, зацікаўленных у вывучэнні гісторыі свайго краю праз вывучэнне народных традыцый і народнага тэкстылю (строй, ручнікі, народныя вышыўка і ткацтва). Формы працы: гутаркі, бяседы, ранішнікі, вечары-сустрэчы, забаўляльна-пазнавальныя праграмы, удзел у раённых святах, а таксама практычныя групавыя і індывідуальныя заняткі.

Калекцыя[правіць | правіць зыходнік]

За гады існавання ў Доме рамёстваў сабраная багатая калекцыя традыцыйных ручнікоў і прадметаў мясцовага строю. Калекцыя тканых і вышытых ручнікоў складае калі 50 адзінак. [1] З прадметаў традыцыйнага адзення найбольш каштоўнай з'яўляецца калекцыя жаночых кашуль.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыплом І ступені ў намінацыі «выстаўка-конкурс» абласнога свята-конкурсу ткацтва, вышыўкі і народнага касцюма «Узор дзівосны на палатне і кроснах» на ІІ абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору «Галасы Палесся» (2007).
  • Дыплом прызёра фестывалю-кірмаша рамёстваў «Палітра фарбаў і фантазій» прысвечанага 940-годдзю г. Мінска (2007).
  • Дыплом ІІ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (2014).
  • Падзяка за удзел у Ягелонскім кірмашы (Люблін,Польшча) (2010).
  • Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за адражэнне і захаванне народных рамёстваў, далучэнне моладзі да традыцыйнай культуры (2011).
  • Ганаровы дыплом Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічны развіцці па выніках працы за 2010 год (2011).
  • Дыплом за ІІІ месца на V Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (2013).
  • Дыплом за І месца на VI Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (2014).
  • Дыплом за І месца на VII Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (2015).

Удзел у святах, кірмашах і фестывалях[правіць | правіць зыходнік]

  • Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» (Віцебск, 2008)
  • Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі» (Кобрын, 2009)
  • Рэспубліканскі Дзень беларускага пісьменства (Ганцавічы, 2011)
  • Кірмаш рамёстваў «Палескі карагод» (Пінск, 2012)
  • Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» (Віцебск, 2013)
  • Рэспубліканскі Дзень беларускага пісьменства (Быхаў, 2013)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]