Гарадская акруга (Расія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гарадская акруга — гарадское паселішча, якое не ўваходзіць у склад муніцыпальнага раёна і органы мясцовага самакіравання якога маюць як паўнамоцтвы паселішча, так і паўнамоцтвы муніцыпальнага раёна.

Статус гарадской акругі, як муніцыпальнага ўтварэння вызначаны федэральным законам ад 6 кастрычніка 2003 года № 131-ФЗ «Аб агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіравання ў Расійскай Федэрацыі», па сэнсе гэтага закона гарадская акруга з'яўляецца адным з тыпаў муніцыпальных утварэнняў нараўне з муніцыпальным раёнам, гарадскім і сельскім паселішчам, унутрыгарадской тэрыторыяй горада федэральнага значэння. У склад тэрыторыі гарадской акругі могуць уваходзіць адзін горад або адзін пасёлак, а таксама ў адпаведнасці з генеральным планам гарадскога паселішча тэрыторыі, прызначаныя для развіцця яго сацыяльнай, транспартнай і іншай інфраструктуры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]