Гарацыа Гейтс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарацыа Гейтс
партрэт пэдзля Гілберта Сцюарта
партрэт пэдзля Гілберта Сцюарта
Дата нараджэння 26 ліпеня 1727(1727-07-26)
Месца нараджэння Молдан, Эсэкс, Англія
Дата смерці 10 красавіка 1806(1806-04-10) (78 гадоў)
Месца смерці Нью-Ёрк, ЗША
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Каралеўства Вялікабрытанія
Род войскаў сухапутныя войскі
Гады службы 1745—1769 (Вялікабрытанія)
1775—1783 (ЗША)
Званне маёр (Вялікабрытанія)
генерал-маёр (ЗША)
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гарацыа Гейтс (англ.: Horatio Gates; 1728, Молдан, Эсэкс, Англія — 10 красавіка 1806, Нью-Ёрк) — амерыканскі военачальнік, удзельнік Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Служыў у брытанскай арміі, удзельнічаў у Вайне з французамі і індзейцамі.

У 1772 годзе перабраўся ў Вірджынію, падтрымліваў барацьбу каланістаў за свае правы. У 1775 годзе ўзначаліў адміністрацыйна-страявую службу Кантынентальнай арміі (1775), затым змяніў генерала Філіпа Скайлера на пасадзе камандуючага Паўночнай арміяй у Нью-Ёрку (1777). Пры дапамозе Бенедыкта Арналда дамогся капітуляцыі брытанскіх сіл пад камандаваннем Джона Бургайна ў бітве пры Саратозе (1777).

Гейтс браў удзел у змове Томаса Конвея з мэтай зняць Джорджа Вашынгтона з пасады камандуючага Кантынентальнай арміяй. Новым камандуючым змоўшчыкі хацелі зрабіць Гейтса. Пасля правалу змовы вярнуўся да сваіх войскаў у Нью-Ёрку.

У 1780 годзе ўзначаліў Паўднёвую армію, спрабаваў процідзейнічаць Чарльзу Корнуалісу ў паўднёвых штатах, але быў разбіты ў бітве пад Камдэнам (Паўднёвая Караліна) і адхілены ад камандавання. Прычыны паражэння расследавала спецыяльная камісія, якая не прад'явіла ніякага абвінавачвання Гейтсу.

Пасля заканчэння вайны жыў на плантацыі ў Вірджыніі, у 1790 годзе вызваліў сваіх рабоў і пасяліўся ў Нью-Ёрку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]